Праўдзінскі
Праўдзінскі | |
трансьліт. Praŭdzinski | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Вышыня: | 177 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2255 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222839 |
СААТА: | 6244555000 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′23″ пн. ш. 27°49′37″ у. д. / 53.52306° пн. ш. 27.82694° у. д.Каардынаты: 53°31′23″ пн. ш. 27°49′37″ у. д. / 53.52306° пн. ш. 27.82694° у. д. |
± Праўдзінскі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пра́ўдзінскі[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2255 чалавек[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Мар’інай Горкі, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча ўзьнікла ў 1966—1968 гадох у зьвязку з будаваньнем торфапрадпрыемства. Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаныя ў 1961 годзе). Першы торф на электрастанцыі пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.
Цяперашнюю сваю назву Праўдзінскі атрымаў 11 сакавіка 1977 году, а 29 лістапада 1977 году — афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Праўдзінскага пасялковага савету. 28 траўня 2013 году Праўдзінскі пасялковы савет быў ліквідаваны[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1998 год — 2811 чал.[4]; 1999 год — 2,7 тыс. чал.; 2000 год — 2,7 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 2,8 тыс. чал.[6]; 2006 год — 2,9 тыс. чал.; 2010 год — 2,4 тыс. чал.; 2016 год — 2288 чал.[7]; 2017 год — 2283 чал.[8]; 2018 год — 2255 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Праўдзінскім працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, прафэсійна-тэхнічная вучэльня.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац культуры.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы: торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкі», экспэрымэнтальная база «БелНДІпалівапраект», будаўнічая арганізацыя ПМК.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 366.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 568.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 28.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003.
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праўдзінскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў