Узьдзенскі раён
Узьдзенскі раён | |
(Уздзенскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Узда |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Дзмітрый Анатолевіч Колас[d] |
Насельніцтва |
|
Шчыльнасьць | 19,9 чал./км² |
Плошча | 1181,16[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 197 м[3] |
Месцазнаходжаньне Узьдзенскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-18 |
Паштовыя індэксы | 223 4хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Узьдзе́нскі раён[4] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 23 481 чалавек[5]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўзда.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе з Капыльскім, Койданаўскім, Стаўпецкім, Слуцкім, Пухавіцкім і Менскім раёнамі Менскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах Стаўпецкай раўніны і адгор’яў Менскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 219 м (каля аграгарадка Возера).
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 632 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 190 дзён.
Пад лясамі 39% тэрыторыі раёну, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6% плошчы.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Вусай і Лошай, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Слуцак — Мікашэвічы, Менск — Узда — Капыль, Мар’іна Горка — Узда — Стоўпцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 23 657 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 23 215 чалавек[7]; 2017 год — 23 287 чалавек[8]; 2018 год — 23 481 чалавек[5]
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1838—40) у аг. Возера, Сьвята-Пакроўская царква (ХІХ ст.) у в. Забалацьце, Сьвята-Пакроўская царква (1897) у аг. Хатляны, сядзіба ў в. Наднёман (ХІХ ст.), касьцёл (XVI ст.) і сядзіба ў в. Кухцічы (Першамайск) (1-я палова ХІХ ст.), сядзіба (1-я палова ХІХ ст.) у в. Таўкачэвічы, касьцёл (ХІХ ст.) і царква ў месьце Ўзда.
-
Сядзіба Завішаў «Кухцічы». Правы флігель
-
Рэшткі былой сядзібы Наркевічаў-Ёдкаў. в. Наднёман
-
Руіны кальвінскага збору, в. Кухцічы (Першамайск)
-
в. Таўкачэвічы
-
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, Узда
Асобы, зьвязаныя з Узьдзенскім раёнам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лідзія Арабей (1925, в. Нізок — 2015) — беларуская пісьменьніца, крытык, літаратуразнаўца
- Якуб Наркевіч-Ёдка (1848—1905) — беларускі прыродазнаўца, мэдык, пахаваны ў в. Наднёман
- Уладзімер Завітневіч (1853—1927) — беларускі археоляг і гісторык, нарадзіўся ў в. Ліцьвяны
- Яўген Зак (1884—1926) — беларускі, францускі і польскі мастак.
- Ільля Гурскі (1899—1972) — беларускі пісьменьнік, нарадзіўся ў в. Замосьце
- Кандрат Крапіва (1896—1991) — народны пісьменьнік Беларусі, нарадзіўся ў в. Нізок
- Сымон Баранавых (1900—1942) — беларускі пісьменьнік, нарадзіўся ў в. Рудакова
- Паўлюк Трус (1904—1929) — беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Нізок
- Алесь Якімовіч (1904—1979) — беларускі пісьменьнік, нарадзіўся ў в. Чурылава
- Пятро Глебка (1905—1969) — беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Вялікая Ўса
- Сьцяпан Андруховіч (1909—1989) — беларускі жывапісец, нарадзіўся ў в. Губіна
- Мікалай Казак (нар. 1945) — беларускі фізык, акадэмік НАН Беларусі, нарадзіўся ў аг. Дзешчанка
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйна раён падзяляецца на 6 сельсаветаў: Азерскі, Дзешчанскі,Нёманскі, Слабадзкі, Узьдзенскі, Хатлянскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2024.
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с. п. 49
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Узденский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьдзенскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў