Старое Радча
Старое Радча | |
трансьліт. Staroje Radča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Круглянскі |
Сельсавет: | Круглянскі |
Насельніцтва: | 228 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2234 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′37″ пн. ш. 29°46′47″ у. д. / 54.29361° пн. ш. 29.77972° у. д.Каардынаты: 54°17′37″ пн. ш. 29°46′47″ у. д. / 54.29361° пн. ш. 29.77972° у. д. |
Старое Радча на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Старое Радча |
Старо́е Ра́дча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гнілцы. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад Круглага, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талачын (лінія Ворша — Менск); на шашы Круглае — Талачын.
Радча — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Радча ўпамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Друцкіх-Талачынскіх, Заслаўскіх, Гарнастаяў, Сапегаў. На 1669 год тут было 8 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Радча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце[2] Магілёўскай губэрні. У 1782 годзе Кацярына II падаравала паселішча Кацярыне Дашкавай. На 1785 год тут было 24 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Радча занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Радча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Радчу вярнулі БССР. На 1931 год тут было 22 гаспадаркі, на 1993 год — 74.
У 2008 годзе Радча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 137 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 240 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 228 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Радчы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 222.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 533.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996. — 586, [2] с. ISBN 985-11-0054-4.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 533.
|