Анатоль Цітоў
Анатоль Цітоў лац. Anatol Citoŭ | |
| Дата нараджэньня | 27 лістапада 1947 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 5 студзеня 2021[1] (73 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | геральдыст, гісторык |
| Навуковая сфэра | геральдыка[3], сфрагістыка[3] і гісторыя[3] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Усерасійскае геральдычнае таварыства[d] |
Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Нямеччына — 5 студзеня 2021, Менск[4]) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст[5]. Сябра геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы сябра Ўсерасейскага геральдычнага таварыства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2003)[6].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1975 год). З 1975 году працаваў навуковым супрацоўнікам, старэйшым палеографам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву ў Менску. З 1983 году выкладаў у Менскім інстытуце культуры, з 1994 году працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навуковага-дасьледчага інстытуту справаводзтва і архіўнай справы.
У 1989—2002 гадох выкладаў у Гуманітарна-эканамічным унівэрсытэце і ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
У пачатку 1990-х гадоў уваходзіў у камісію парлямэнту Беларусі, якая распрацавала эталён беларускага дзяржаўнага Бел-чырвона-белага сьцяга.
Спачыў у Менску на Чыжоўскіх могілках.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар шматлікіх кніг, навуковых працаў з геральдыкі, генэалёгіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.
- Гарадская геральдыка Беларусі. Менск, 1989;
- Наш сімвал — Пагоня. Менск, 1993;
- Пячаткі старажытнай Беларусі. Менск, 1993;
- Вольныя беларускія месты. Менск, 1996;
- Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Менск, 1998;
- Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Менск, 1999;
- Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Менск, 2002;
- Геральдыка Беларусі. Менск, 2010.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.svaboda.org/a/31037551.html
- ↑ беларуская Вікіпэдыя (афіцыйная) (белар.) — 2007.
- 1 2 3 Cìtoŭ, Anatol‘ Kìrylavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў, Радыё Свабода, 7 студзеня 2021 г.
- ↑ Цітоў Анатоль Кірылавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 728.
- ↑ Марозаў С. Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 248.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Марозаў С. Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік. — Горадня — Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, ISBN 978-609-96340-1-2.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анатоль Цітоў: «У мяне ў генах закладзенае імкненьне да веданьня мінулага», Радыё Свабода, 15 траўня 2007 г.
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Дрэздэне
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі гістарычнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія гісторыкі