Старадароскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старадароскі раён

(Старадарожскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Старыя Дарогі
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Дзмітрый Мікалаевіч Сасіновіч[d][1]
Насельніцтва
Шчыльнасьць 14 чал./км²
Плошча
  • 1370,38 км²[3]
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 149 м[4]
Месцазнаходжаньне Старадароскага раёну
Старадароскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код +375-17-92
Паштовыя індэксы 222 9хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Старадаро́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 166 чалавек[5]. Адміністрацыйны цэнтар — места Старыя Дарогі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў Слуцкай акрузе. Ад 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году ў Бабруйскай акрузе, ад 20 лютага 1928 году ў Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну ў канцы чэрвеня 1941 году Старадароскі раён акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захпонікамі, але злучэньне і часьці Чырвонай арміі вялі баі на яго тэрыторыі да сярэдзіны жніўня, 24 ліпеня вызвалілі раённы цэнтар Старыя Дарогі і ўтрымлівалі яго да 27 ліпеня. За час акупацыі гітлераўцы зьнішчылі ў раёне 1423 чалавекі, у час карных апэрацыяў у кастрычніку, сьнежні 1943 году і ў чэрвені 1944 году спалілі 14 вёсак, зь якіх в. Дразды не аднавілася пасьля вайны. У раёне дзейнічалі антыфашыстоўскае падпольле, падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскія брыгады 2-я Менская, 3-я Менская імя Будзённага, 64-я імя Чкалава, 99-я імя Д. Т. Гуляева, 100-я імя Кірава, 130-я Петрыкаўская, асобныя партызанскія атрады. Выдавалася падпольная газэта «За Советскую Родину». Вызвалены ў канцы 1944 году войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай апэрацыі (састаўная частка Апэрацыі Багратыён). Ад 20 верасьня 1944 году раён у Бабруйскай вобласьці, ад 8 студзеня 1954 году зноў у Менскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Слуцкага раёну. 30 ліпеня 1966 году Старадароскі раён утвораны зноў[6].

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну ляжыць на Цэнтральнабярэзінскай раўніне[6]. Мяжуе зь Любанскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнамі Менскай вобласьці, а таксама з Асіпавіцкім і Глускім раёнамі Магілёўскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня плоска-хвалістая. Пераважаюць вышыні 150—170 м, максымальная 201 м (каля вёскі Падарэсьсе на мяжы са Слуцкім раёнам). З карысных выкапняў ёсьць торф, будаўнічыя пяскі, пяшчана-жвіровы матэрыял, цагельныя гліны і суглінкі, а таксама мінэральная вада[7].

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,4 °С, ліпеня 18,2 °С. Ападкаў 632 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 191 дзень[7].

Лясы займаюць каля 52% тэрыторыі, балоты 1,3%. На тэрыторыі раёну знаходзіцца рэспубліканскі заказьнік «Фаліцкі Мох».

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя рэкі — Арэса з Соланам і Арыжня (прыток Пцічы); на поўдні разьмяшчаецца Любанскае вадасховішча, на поўначы — вадасховішча Ляўкі. Ёсьць Скачальскае возера, мэліярацыйныя каналы[7].

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, кормавытворчасьць. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, бульбы, ільну. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Асіпавічы, аўтамагістралі Расея — Крычаў — Бабруйск — Слуцак — Івацэвічы, Асіпавічы — Баранавічы, Бабруйск — Вызна, Старыя Дарогі — Малая Горка; аўтамабільныя дарогі мясцовага значэньня, якія зьвязваюць Старыя Дарогі з Урэччам, Шчыткавічамі, Асаўцом, Арэхаўкай ды Кавалічамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 21 937 чалавек[8] (перапіс); 2013 год — 20 663 чалавек, зь якіх гарадзкога насельніцтва 48%. Асноўнае насельніцтва — беларусы (92%), расейцы (5,7%) і іншыя (2,3%)[6]; 2016 год — 19 725 чалавек[9]; 2017 год — 19 445 чалавек[10]; 2018 год — 19 166 чалавек[5]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Георгіеўская царква (XIX—XX стагодзьдзі) у в. Залужжа, царква ў в. Языль (сярэдзіна ХІХ ст.), будынак паштовай станцыі (2-я палова ХІХ ст.) у в. Паськава Горка, сядзібны будынак у в. Палажэвічы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністраыйна падзяляецца на 7 сельсаветаў: Дражнаўскі, Новадароскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Старадароскі, Шчыткавіцкі, Языльскі[6].

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне 89 населеных пунктаў[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Председатель
  2. ^ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.)Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. ^ http://www.gki.gov.by/docs/gzk_2010-15404.doc
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ а б в г д Старадарожскі раён // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 5. — Менск, 2014. С. 7
  7. ^ а б в Старадарожскі раён // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 5. — Менск, 2014. С. 8
  8. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стародорожский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старадароскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў