Мачулішчы
Мачулішчы лац. Mačuliščy | |
Шматпавярховікі ў мястэчку | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Вышыня: | 228 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 8546 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223012 |
СААТА: | 6236555000 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д.Каардынаты: 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д. |
± Мачулішчы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://machulishi.of.by/ |
Мачу́лішчы[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Сьвіслачы і Пцічы. Уваходзяць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8546 чалавек[1]. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіпавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Мачулішчы як шляхецкую ўласнасьць у складзе маёнтку Гатава датуецца 1590 годам. Пад 1600 годам вёска ўпамінаецца пад назвай Мочул, уладаньне І. Корсака.
У 1791 годзе Мачулішчы перайшлі ў валоданьне Касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мачулішчы апынуліся складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньніцкай воласьці Менскага павету[3]. У 1800 годзе вёска перайшла ў валоданьне Менскага кляштару бэрнардынак.
У 1858 годзе расейскія ўлады адабралі Мачулішчы ў дзяржаўную ўласнасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 55 двароў, дзейнічала царква, працавалі школа (з 1890 году) і хлебазапасны магазын. У 1917 годзе адкрылася народная вучэльня.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мачулішчы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе ў 1924—1930 гадох былі ў Менскай акрузе. На 1941 год у вёсцы было 87 двароў.
У 1997 годзе Мачулішчы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у гэты час тут было 208 гаспадарак. 28 траўня 2013 году да мястэчка далучылі тэрыторыю былой вёскі Аляксандрава[4], 22 кастрычніка 2014 году — тэрыторыю былой вёскі Мачулішчаў[5]. 22 кастрычніка 2014 году ліквідавалі Мачулішчанскі пасялковы савет, цэнтар якога знаходзіўся ў мястэчку[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 359 чал.
- XX стагодзьдзе: 1941 год — 538 чал.; 1997 год — 8207 чал.; 1999 год — 7742 чал.[6]
Год | Колькасьць жыхароў (тыс. чал.) |
---|---|
2006 | 8,2 |
2008 | 8,3 |
2009 | 7,378[7] |
2012 | 8,5 |
2015 | 7,967[8] |
2016 | 8,315[9] |
2017 | 8,414[10] |
2018 | 8,546[1] |
2021 | 9,646[11] |
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная плошча зямель гарадзкога пасёлку — 1100,77 га[11].
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Мачулішчах працуюць дзіцячы садок, сярэдняя школа (ДУА «Мачулішчанская АСШ»), амбуляторыя, пошта, стадыён, некалькі прадуктовых і прамтаварная крамы, філія банку (ААТ «АСБ Беларусбанк»).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбуйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Агракамбінат «Мачулішчы», ААТ «УВТК «Белсувязьбуд», ААТ «Белсчёттехника», ЗАТ «ГВТАМ «Аэрамаш», ВУП «Фери», ААТ «Древ-контракт», МРЭС.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мястэчка абслугоўваюць аўтобус, маршрутнае таксі, электрацягнік.
Вайсковыя аб’екты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Мачулішчах разьмяшчаюцца: 50 мяшаная авіяцыйная база ВПС і ВСПА Беларусі; Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне; вайсковыя часткі беспасярэдняга падначаленьня; вайсковы аэрадром.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мястэчку знаходзіцца мэмарыяльны комплекс, прысьвечаны 17 Героям Савецкага Саюзу, выхаванцам мясцовай авіяцыйнай часткі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Чыгуначны прыпынак
-
Царква Сьвятога Панцеляймона
-
Аўтобусны прыпынак
-
Школа
-
Абэліск у гонар загінулых лётчыкаў
-
Мэмарыяльны комплекс на Севастопальскае плошчы
-
Электравік на прыпынку
-
Будынак Гарнізоннага Дому афіцэраў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 299.
- ^ Jelski A. Moczuliszcze (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 562
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ а б «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минского района Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 22 октября 2014 г. № 38 (рас.)
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 235.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б https://web.archive.org/web/20220105163535/https://mrik.gov.by/delenie/machulishchanskij-possovet
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мачулішчы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў