Урэчча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урэчча
лац. Urečča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Сельсавет: Урэцкі
Насельніцтва: 2961 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 223831
СААТА: 6234836905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′43″ пн. ш. 27°53′54″ у. д. / 52.94528° пн. ш. 27.89833° у. д. / 52.94528; 27.89833Каардынаты: 52°56′43″ пн. ш. 27°53′54″ у. д. / 52.94528° пн. ш. 27.89833° у. д. / 52.94528; 27.89833
Урэчча на мапе Беларусі ±
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Урэ́чча[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы. Цэнтар сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2961 чалавек[1]. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Любані, за 177 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіпавічы. Аўтамабільныя дарогі на Слуцак, Любань, Старыя Дарогі.

Урэчча — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны). Галоўнай мясцовай славутасьцю была шкляная мануфактура, заснаваная князямі Радзівіламі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эскізы люстэрак мясцовай вытворчасьці

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўрэчча як маёнтак Слуцкага княства датуецца 1635 годам, калі тут адкрылася люстраная мануфактура. Да 1600 году гэтая мясьціна знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў, пазьней перайшла да Радзівілаў.

У 1734 годзе Ганна Кацярына Радзівіл заснавала тут Урэцкую шкляную мануфактуру, прадукцыя якой вылучалася высокай мастацкай вартасьцю. У складзе мануфактуры працавалі 2 гуты, шліфавальня, паліравальная, рысавальная і іншыя майстэрні, дзе выраблялі сталовы посуд з каляровага, малочнага шкла і крышталю, жырандолі, кандэлябры, падсьвечнікі, шкло да акуляраў, лупаў, гадзіньнікаў. У ХVІІІ стагодзьдзі ў мястэчку зьявіўся касьцёл, таксама дзейнічалі царква Сьвятога Мікалая і сынагога[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Урэчча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У гэты час мясьціна перайшла ў валоданьне Вітгенштэйнаў.

З 1830 году ва Ўрэччы працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, на 1841 год — 2 мануфактуры вытворчасьці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла. На іх месцы ў канцы XIX ст. адкрыліся керамічныя майстэрні. На 1848 год у мястэчку было 79 двароў, на 1885 год — 60, на 1892 год — каля 70 будынкаў у мястэчку і каля 20 — у вёсцы.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Ўрэччы было 78 двароў, дзейнічалі царква Сьвятога Мікалая, касьцёл, сынагога і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2 заводы ганчарнага посуду і 7 крамаў, у аднайменным сяле было 129 двароў, хлебазапасны магазын і карчма, у аднаменным маёнтку — 4 двары і вінакурня. У пачатку XX ст. працавалі народная вучэльня, царкоўнапрыходзкая школа, пошта, аптэка, пажарная дружына. У 1904 годзе за 1 км ад мястэчка збудавалі чыгуначную станцыю Ўрэчча на лініі Асіпавічы — Слуцак. У 1907 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл (зьнішчаны бальшавікамі ў 1930-я гады)[4]. У 1915 годзе на лініі Асіпавічы — Слуцак адкрылася чыгуначная станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўрэчча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Урэчча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Урэчча займалі польскія войскі. У 1920—1930-я гады ў мястэчку дзейнічалі хата-чытальня зь бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая расейская школы. У 1924 годзе Ўрэчча ўвайшло ў склад Слуцкага раёну, 27 верасьня 1938 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 20 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

З 25 сьнежня 1962 году Ўрэчча ўваходзіць у склад Любанскага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1814 год — 174 чал.; 1886 год — 595 чал.; 1897 год — 510 чал. у мястэчку Ўрэччы, 810 чал. у сяле Ўрэччы, 32 чал. у маёнтку Ўрэччы[5]
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 1165 чал. (зь іх 863 жыды) у мястэчку Ўрэччы, 299 чал. у сяле Ўрэччы, 49 чал. у маёнтку Ўрэччы; 1924 год — 1064 чал. у мястэчку Ўрэччы і 1140 чал. у сяле Ўрэччы; 1939 год — 5591 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3745 чал.[6]; 2002 год — 3 тыс. чал.[7]; 2006 год — 3,4 тыс. чал.[8]; 2008 год — 3,3 тыс. чал.; 2009 год — 3168 чал.[9] (перапіс); 2011 год — 3165 чал.[10]; 2015 год — 3008 чал.[11]; 2016 год — 2959 чал.[12]; 2017 год — 2938 чал.[13]; 2018 год — 2961 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ува Ўрэччы працуюць 2 сярэднія школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (сьпіртовы і хлебны заводы) і машынабудаваньня.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Будынак сьпіртовага заводу (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя)
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Мікалая (1951)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ваданапорная вежа (1915)
  • Капліца, што належала да Слуцкай Фары[14]
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (ХVIII ст.; Сьвяты Пасад)

Войска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год ва Ўрэччы месьцілася 969-я база рэзэрву танкаў Узброеных сілаў Беларусі[15].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 264
  3. ^ Сіняк Н. Урэчча // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 591.
  4. ^ Урэчча — парафія Святога Духа і св. Францішка Асізскага. Catholic.byПраверана 20 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 203.
  6. ^ Сіняк Н. Урэчча // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 590.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 259.
  8. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  9. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 202.
  11. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Jelski A. Urzecze (3) // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 823.
  15. ^ Расея масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы // Партал «Наша ніва», 11 кастрычніка 2022 г. Праверана 12 кастрычніка 2022 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]