Лукомаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лукомаль
трансьліт. Lukomaĺ
Першыя згадкі: 1078
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Сельсавет: Лукомальскі
Насельніцтва: 554 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2133
Паштовы індэкс: 211161
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°42′28.5″ пн. ш. 29°9′1.7″ у. д. / 54.707917° пн. ш. 29.150472° у. д. / 54.707917; 29.150472Каардынаты: 54°42′28.5″ пн. ш. 29°9′1.7″ у. д. / 54.707917° пн. ш. 29.150472° у. д. / 54.707917; 29.150472
Лукомаль на мапе Беларусі ±
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Луко́маль, Лукамля, Луко́мль[1] (таксама Луко́мля[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Лукомцы. Цэнтар сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 554 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 5 км на поўнач ад Новалукомлю; на шашы Р62.

Лукомаль — старажытны крывіцкі горад і даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца ўдзельнага княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Мікольскі манастыр і францішканскі кляштар.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лукомаль узьнік у IX ст. як горад крывічоў, першы пісьмовы ўпамін пра паселішча зьмяшчаецца ў «Павучаньні» Ўладзімера Манамаха ў зьвязку з падзеямі 1078 году. Імаверна, з XII ст. ён быў сталіцай удзельнага княства[2], але ў тагачасных крыніцах аніводнага князя гэтае зямлі ня згадваецца[3].

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIV ст. Лукомскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, у валоданьні князёў Лукомскіх. У 1386 па доўгай аблозе тутэйшы замак узяў Андрэй Альгердавіч. У 1392 годзе выхадцы з Валыні заснавалі ў месьце Мікалаеўскі манастыр[4].

За часамі Інфлянцкай вайны ў 1563 маскоўскія захопнікі на чале з Іванам Тыранам ушчэнт зруйнавалі Лукомаль, а ягоных жыхароў вывезьлі ў рабства. Замак больш не аднаўляўся[5]. У XVII ст. Лукомаль пераўтварыўся ў мястэчка, у складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Тут дзейнічаў кляштар францішканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лукомаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні.

У XIXXX стст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх, Мілашаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лукомаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Лукомаль вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. На 1940 тут было 220 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Лукомлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча (VI—IX стст.)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл і кляштар францішканаў (1636)
  • Манастыр Сьвятога Мікалая (1397)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 481—482
  2. ^ ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 399.
  3. ^ Насевіч, В. Лукомскае княства // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 220.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 220.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага раёна / Рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 1997.
  6. ^ Chmara A. Łukoml // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 819.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]