Весялоўскі сельсавет
Весялоўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вобласьць | Менская |
Раён | Барысаўскі |
Статус | сельсавет |
Адміністрацыйны цэнтар | Весялова |
Дата ўтварэньня | 16 студзеня 1969 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Паштовыя індэксы | 222132 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Весяло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Весялова.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 студзеня 1969 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці.
8 лютага 2010 году сельсавету перададзены ўсе сельскія населеныя пункты — Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсьценьне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца, Яблачына — скасаванага Хаўхоліцкага сельсавету[1].
Колішнія населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Забелы, Загазінка, Карнееўка, Карчаватка, Прытыка, Сьценькі Разіна, пасёлак крухмальнага заводу Весялова[2], вёскі Антосіна, Забор’е, Загасьцінец, Зазімнік, Замчышча, Заніўкі, Зарынец, Зімнік, Ісьцьмужніц, Мурожнае, Стругі, маёнтак Касьцюкі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі сельсавету знаходзіцца Мэмарыяльны комплекс на Брылёўскім поле, які прысьвечан падзеям вайны 1812 году і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.
У 2000 годзе на тым жа месцы археолягі знайшлі адзін з найбольш адметных манэтна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік францускім воінам, якія загінулі на Брылёўскім поле падчас пераправы празь Бярэзіну 14-17 лістапада 1812-га году і магіла невядомага францускага жаўнера (пачатак 2000-х) | Манумэнт у гонар 150-годзьдзя бітвы пры Бярэзіне (1962 год) | Помнік расейскім салдатам, якія загінулі ў вайне 1812-га году. (пач. ХІХ ст.; рэканструкцыя ХХ ст.) |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 82