Галоўчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Галоўчын
трансьліт. Haloŭčyn
Замчышча
Замчышча
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бялыніцкі
Сельсавет: Галоўчынскі
Насельніцтва: 511 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2232
Паштовы індэкс: 213164
СААТА: 7204810026
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′33.2″ пн. ш. 29°55′13.4″ у. д. / 54.059222° пн. ш. 29.920389° у. д. / 54.059222; 29.920389Каардынаты: 54°3′33.2″ пн. ш. 29°55′13.4″ у. д. / 54.059222° пн. ш. 29.920389° у. д. / 54.059222; 29.920389
Галоўчын на мапе Беларусі ±
Галоўчын
Галоўчын
Галоўчын
Галоўчын
Галоўчын
Галоўчын
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гало́ўчын[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вабічы. Цэнтар сельсавету Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 511 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Бялынічаў, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Магілёў; на шашы Магілёў — Круглае.

Галоўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя рэзыдэнцыя князёў Галоўчынскіх, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся мураваны комплекс кляштару дамініканаў, помнік аріхтэктуры XVII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл XII пад Галоўчынам, 1740 г.

Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Галоўчын з старажытным горадам Галацічаск, які ўпамінаецца ў «Аповесьці мінулых часоў» пад 1071 годам. Аднак гэтая вэрсія не пацьвярджаецца археалягічнымі дасьледаваньнямі. Упершыню Галоўчын упамінаецца ў канцы XV ст. 3 1501 году ім валодала жонка вялікага князя Аляксандра Алена, пазьней — князі Галоўчынскія, Патоцкія, Пацы. У 1567 годзе Галоўчын — цэнтар маёнтку ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. У 1573 годзе тут заснавалі касьцёл. Пад 1583 годам паселішча ўпамінаецца ў Баркулабаўскай хроніцы як сяло, з пачатку XVII ст. — мястэчка.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у жніўні 1654 году абаронцы Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам вялікім Янушам Радзівілам злучыліся ў Галоўчыне з войскам гетмана польнага Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 3 ліпеня 1708 году каля мястэчка адбыўся бой паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, які скончыўся ўпэўненай перамогай апошніх[4]. У 1654 і 1708 гадох захопнікі (расейцы) зруйнавалі Галоўчын. На 1728 год у мястэчку было 107 двароў, дзейнічалі млын і сукнавальня.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Галоўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1785 годзе тут было 116 двароў, 2 царквы, млын, сукнавальня. Празь мястэчка праходзіў Віленскі паштовы тракт.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а ў 1833 годзе мясцовы касьцёл перарабілі на Праабражэнскую царкву Маскоўскага патрыярхату. У 2-й палове XIX ст. гэтыя будынкі зруйнавалі. На 1848 год — 106 двароў, 2 драўляныя і 1 мураваная цэрквы, працаваў бровар (8 работнікаў), на 1880 год — 123 двары. Апрача земляробства, жыхары займаліся кушнерскім, кравецкім, шавецкім, кавальскім, стальмашным, сталярным і бандарным промысламі; штогод праводзіліся 2 кірмашы. У 1883 годзе адкрылася школа. На 1909 год — 201 двор; непадалёк існавалі аднайменныя фальварак і сядзіба. У Першую сусьветную вайну ў лютым — кастрычніку 1918 году мястэчка займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Галоўчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Галоўчын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Бялыніцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1928 годзе дзейнічала сыраробная майстэрня. У 1930-я гады пачатковую школу пераўтварылі ў 7-гадовую, дзейнічалі фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарная лячэбніца, пошта, клюб. На 1926 год у вёсцы было 290 двароў, на 1940 год — 248. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году Галоўчын знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1952—1956 гадох літаратурны гурток мясцовай школы выпускаў рукапісны часопіс «Залаты ранак». На 1970 год у Галоўчыне быў 261 двор, на 1992 год — 293, на 1996 год — 280, на 2002 год — 246. У 2000-я гады Галоўчын атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 891 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 658 чал.; 1860 год — 941 чал., зь іх 498 хрысьціянаў і 443 юдэі; 1861 год — 1402 чал.; 1897 год — 1254 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1603 чал. у мястэчку Галоўчыне, 2 чал. у двары Галоўчыне; 1926 год — 1,7 тыс. чал.; 1940 год — 1019 чал.; 1959 год — 811 чал.; 1970 год — 676 чал.; 1992 год — 672 чал.[6]; 1996 год — 674 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 601 чал.[8]; 2007 год — 504 чал.[9]; 2010 год — 511 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Галоўчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект плянаваньня і забудовы распрацавалі ў 1980 годзе. Аснову крыжападобнага пляну скаладаюць 2 узаемна пэрпэндыкулярныя вуліцы: першая мэрыдыянальнай арыентацыі зьяўляецца часткай дарогі Круглае — Магілёў, другая — часткай дарогі Бялынічы — Шклоў. У месцы іх перакрыжаваньня знаходзіцца грамадзкі цэнтар. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, шчальная. На вуліцы Садовай збудаваныя 1-павярховыя мураваныя дамы.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
? Верхняя Спасаўшчына вуліца
? Гараншчына вуліца
? Дубаўшчына вуліца
? Ніжняя Спасаўшчына вуліца
? Паліеўская вуліца
? Чабатаршчына вуліца[10]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
  • Сынагога
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Перапіс насельніцтва Беларусі (2010)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu)
  3. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Менск, 1991. С. 147.
  4. ^ Sulimierski F. Hołowczyn // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 108.
  5. ^ Карпечанка М. Фенікс па-над Вабіччу // Полымя. №2 (940), люты 2008. С. 197.
  6. ^ ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 458.
  7. ^ БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 470.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 352.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 351.
  10. ^ Лужанкоў Л. Кропка на карце. Галоўчын // Зара пад Друццю, 3 кастрычніка 2007 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Галоўчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў