Старасельле
| Старасельле лац. Starasielle | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Шклоўскі |
| Сельсавет | Александрыйскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°19′08″ пн. ш. 30°06′13″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 423 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2239 |
| Паштовы індэкс | 213026 |
| Нумарны знак | 6 |
| Старасельле на мапе Беларусі ± Старасельле | |
Старасе́льле[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 423 чалавекі. Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Шклова, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Копысь; на аўтамабільнай дарозе Шклоў — Хацькава.
Старасельле — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Старасельле ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва, уладаньне Сапегаў. У 1606 годзе тут існаваў касьцёл.
З 1656 году Старасельле перайшло ў валоданьне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Старасельле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (з 1859 году), дзеялі Траецкая царква і расейская царкоўна-прыходзкая школа (з 1862 году).
У 1868 годзе Старасельле было ў валоданьні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. На 1886 год у мястэчку было 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касьцёл, сынагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 год — 88 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старасельле занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старасельле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Старасельле вярнулі БССР, дзе яно 20 жніўня стала цэнтрам сельсавету Копыскага, з 8 ліпеня 1931 году — Талачынскага, з 5 сьнежня 1931 году — Шклоўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1939 годзе бальшавікі зруйнавалі помнік драўлянай архітэктуры барока — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[3].
На 2000 год у Старасельлі быў 191 двор, на 2002 год — 192, на 2007 год — 167. 20 лістапада 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Старасельскага ў склад Александрыйскага сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 242 чал.; 1880 год — 464 чал.; 1886 год — 242 чал.; 1890 год — 474 чал., зь іх 331 праваслаўны, 40 каталікоў і 103 юдэі[5]; 1897 год — 926 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 450 чал.; 1990 год — 443 чал.[6]; 1997 год — 501 чал.; 1999 год — 431 чал.; 2000 год — 470 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 478 чал.[8]; 2007 год — 371 чал.[9]; 2010 год — 423 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Старасельлі працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца (XIX ст.)
- Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)
- Царква (XIX ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 336.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 459.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(недаступная спасылка)
- ↑ Krzywicki J., Jelski A. Starosiele (23) // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 264.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 515.
- ↑ Віталёва В. Стараселле // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 410.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 158.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 514.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||