Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвіслач
трансьліт. Śvislač[a]
Старая камяніца
Старая камяніца
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Сельсавет: Сьвіслацкі
Насельніцтва: 678 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213714
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°26′10″ пн. ш. 28°58′21″ у. д. / 53.43611° пн. ш. 28.9725° у. д. / 53.43611; 28.9725Каардынаты: 53°26′10″ пн. ш. 28°58′21″ у. д. / 53.43611° пн. ш. 28.9725° у. д. / 53.43611; 28.9725
Сьвіслач на мапе Беларусі ±
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьві́слач[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Сьвіслачы ў Бярэзіну. Цэнтар сельсавету Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Асіпавічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.

Сьвіслач — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл у стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Сьвіслач», відаць, утварыўся ад назвы ракі[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На мяжы XIXIII стагодзьдзяў на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[3]. У XIV ст. Сьвіслач стала цэнтрам княства, пазьней — староства. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія захопнікі[4].

У сярэдзіне XVI ст. Сьвіслач перайшла ў валоданьні Гарабурдаў. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1648 годзе Сьвіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у верасьні 1654 году — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францішканаў[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні.

На 1886 год у Сьвіслачы было 46 двароў, дзейнічалі 2 царквы і касьцёл, працавалі 2 школы, валасная ўправа, пошта і 40 крамаў. У 1918 годзе мястэчка занялі нямецкій войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвіслач абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 — 1920 гадоў мястэчка займалі польскія войскі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сьвіслач увайшла ў склад Беларускай ССР[6], дзе ў 1924 годзе стала цэнтрам раёну (з 1931 году цэнтар сельсавету).

У 2000-я гады Сьвіслач атрымала афіцыйны статус аграгарадку. На 2001 год тут было 277 двароў, на 2007 год — 314.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 420 чал.[7]; 1890 год — 1 тыс. чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 852 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 2001 год — 820 чал.[9]; 2007 год — 760 чал.[10]; 2010 год — 678 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сьвіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кірава вуліца ?
Кліменкі вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Сьвіслачы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Бярэзінская і Замкавая.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае дзіцячая санаторыя «Сьвіслач».

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замчышча (на паўночнай ускраіне вёскі)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл і кляштар францішканаў
  • Сынагога
  • Сядзіба
  • Царква

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Svislač

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu) С. 68
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 337.
  3. ^ ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 264.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 559.
  5. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 453.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 265.
  8. ^ Jelski A. Świsłocz (3) // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 720—721.
  9. ^ БЭ. Т. 14. — Менск, 2002. С. 266.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 125.
  11. ^ Kuchinskiy Stefan, Праведнікі народаў сьвету(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў