Магільна
Магільна | |
трансьліт. Mahiĺna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Узьдзенскі |
Сельсавет: | Нёманскі |
Насельніцтва: | 365 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1718 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′43″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 53.41194° пн. ш. 26.99167° у. д.Каардынаты: 53°24′43″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 53.41194° пн. ш. 26.99167° у. д. |
Магільна на мапе Беларусі ±
![]() ![]() Магільна
|
|
![]() |
Магі́льна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Узды, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Коласава (лінія Менск — Баранавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Уздой.
Магільна — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Зьмест
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Магільна» зьяўляецца азначэньнем і паказвае на тое, што паселішча ўзьнікла каля магілаў (курганоў)[2].
У 1979 годзе савецкія ўлады перайменавалі вёску ў Нёман. У 1991 годзе, дзякуючы намаганьням братоў Леаніда і Генадзя Лычоў[3], з ініцыятывы мясцовых жыхароў паселішчу вярнулі традыцыйную гістарычную назву[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Магільна датуецца 1284 годам, калі тут адбылася бітва паміж аб’яднанымі войскамі рускіх князёў і татараў і войскаў легендарнага вялікага князя літоўскага Рынгольда (перамогу атрымалі літвіны). Пазьней яна далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. 3 1-й чвэрці XV ст. паселішчам валодалі князі Альгердавічы, з 1512 году — Пацы, з 1602 году — Радзівілы. Да 1480 году ў пісьмовых крыніцах Магільна значыцца як мястэчка. У пачатку XVI — XVII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак, збудаваны Станіславам Пацам на левым беразе ракі Нёмана. У XVI ст. у замку збудавалі касьцёл. Дзейнічала прыстань на рацэ Нёмане. Згодна з інвэнтаром маёнтку Магільна 1592 году, у мястэчку (значыцца ў складзе Менскага павету) было 3 вуліцы, царква, карчма, рынак, 56 двароў.

Магільна значна пацярпела ад войнаў сярэдзіны XVII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яно ўваходзіла ў Наваградзкі павет Наваградзкага ваяводзтва. У 2-й палове XVIII ст. тут некаторы час жыў філёзаф Салямон Майман.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Магільна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У канцы XVIII ст. тут было 92 двары, царква, млын, карчма, вэрф. 3 1830-х мястэчкам валодалі Вітгенштэйны.
У 1863 годзе Магільна наведаў Н. Орда, які зрабіў яе замалёўкі. У 1863 годзе з мэтай маскалізацыі краю ўлады Расейскай імпэрыі адкрылі тут народную вучэльню. На 1886 год — 84 двары, валасная ўправа, царква, капліца, сынагога, народная вучэльня, 4 крамы. На 1896 год — 158 двароў. У пачатку XX ст. працавалі лякарня і прыстань.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магільна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі (з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1933 годзе тут працавалі шпалерна-гантарэзны завод, рымарская, кравецкая і шавецкая майстэрні, з 1937 году — электрастанцыя.
У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году Магільна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На 1972 год тут было 172 двары, на 1999 год — 218 гаспадарак, на 1 студзеня 2000 году — 220 двароў, на 2007 год — 188 гаспадарак. У 2000-я Магільна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 374 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 800 чал.[5]; 1886 год — 700 чал.; 1896 год — 923 чал.
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 497 чал.; 1999 год — 515 чал.; 1999 год — 520 чал.; 1 студзеня 2000 году — 491 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 416 чал.[6]; 2010 год — 365 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта і філія ААБ «Беларусбанк».
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Камсамольская вуліца | Кавалёўская вуліца[7] |
Бяз назвы | Рынак пляц |
Таксама ў Магільна існавала вуліца Нясьвіская.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Магільна зьяўляецца цэнтрам СВК «Наднёман». Апроч таго, тут працуе лясьніцтва, камбінат побытавага абслугоўваньня, 2 крамы.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Археалягічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік, які мае 10 насыпаў.
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замак (XVI ст.)
- Касьцёл (XVI ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVI ст.)
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Генадзь Лыч (нар. 1935) — эканаміст, акадэмік НАН Беларусі
- Леанід Лыч (нар. 1929) — гісторык
- Абрам Шкляр (1910—1977) — географ
- Міхаіл Шкляр (1916—1978) — гісторык
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (pdf) С. 482.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 238.
- ^ Стэльмак М. Магільна — вёска курганоў, дзе хавалі беларускіх ваяроў // «Радыё Свабода», 1 лістапада 2005.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 6 марта 1991 г. № 666-XII «О возвращении деревне Неман Узденского района Минской области бывшего наименования Могильно»
- ^ Jelski A. Mohylna // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 612.
- ^ Минская область: Энциклопедия в 2 томах. — Мн.: БелЭн, 2007.
- ^ Калядзінскі Л. Старажытнае Магільна // «Чырвоная Зорка», 16 сьнежня 2014
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мн.: БелТА, 2003.— 656 с.: іл. ISBN 985-6302-50-1.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Магільна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|