Менскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Менскі павет
Miensk, Pahonia. Менск, Пагоня (1720).jpg
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Старосты Старосты менскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 20,8 тыс. км²
Час існаваньня 1565/661793
Месцазнаходжаньне Менскага павету
Менскі павет на мапе

Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазьней Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 20,8[1] тыс. км². Сталіца — места Менск.

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павятовая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выяваю «Пагоні» ў цэнтры[1].

Мескія гербы атрымалі Барысаў, Менск і Радашкавічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварыўся ў XIV ст. на тэрыторыі Менскага княства, уваходзіў у склад Віленскага ваяводзтва. Асноўны абшар павету займалі ўладаньні баяраў, што выходзілі на вайну ў складзе Менскай харугвы[1]. У 1528, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, на Меншчыне было 30 баяраў і 4 баярскія ўдавы, якія разам выстаўлялі 79 коньнікаў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) увайшоў у склад Менскага ваяводзтва. Тэрыторыя павету значна пашырылася коштам колішніх Заслаўскага і Лагойскага княстваў, дзяржаўнай воласьці Краснае Сяло, а таксама Барысаўскай, Любашанскай і Сьвіслацкай воласьцяў на правым беразе ракі Бярэзіна[2].

З 1599 у Менску праз рок, паводле чаргі з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу. Кожная зь іх цягнулася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях. У 1662 Барысаўская воласьць перайшла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У Вялікую Паўночную вайну ў 1708 войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі на Меншчыне значныя разбурэньні. 20 сьнежня 1793 у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет спыніў сваё існааньне.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менск, Высокі Рынак

На поўначы межаваў з Полацкім ваяводзтвам, на ўсходзе — з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на поўдні — з Рэчыцкім паветам Менскага ваяводзтва і Слуцкім княствам Наваградзкага ваяводзтва, на захадзе — з Ашмянскім паветам Віленскага ваяводзтва і Наваградзкім паветам.

У склад Менскага павету ўваходзіла тэрыторыя Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкаўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Найбольш значныя месты і мястэчкі: Барысаў (да 1662), Бярэзань Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладэчна, Радашкавічы, Ракаў, Смалявічы, Сьвіслач[3]. На тэрыторыі павету таксама знаходзіліся месты і мястэчкі Акалова, Багушэвічы, Бягомель, Бярэзань Горная, Волма, Вузьляны, Вязынь, Гарадок, Гарадок Астрашыцкі, Гарадок Сёмкаў, Дзераўная, Дудзічы, Дукора, Жодзін, Зэмбін, Івянец, Ільля, Камень, Камень Харэцкі, Крайск, Краснае, Лоша, Ляды, Магільна, Мікалаеўшчына, Мсьціж, Налібакі, Плешчаніцы, Пухавічы, Пясочнае, Раванічы, Рубяжэвічы, Самахвалавічы, Станькаў, Стоўпцы, Сьмілавічы, Узда, Хатляны, Хатаевічы, Холы, Хоўхла, Шацак, Шклянцы. Магдэбурскае права мелі Барысаў (1563), Койданаў (XVI ст.), Менск (14.03.1499), Мікалаеўшчына (XVII ст.), Радашкавічы (1569), Ракаў (XVII ст.), Стоўпцы (1729).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама Заслаўя

На сяр. XVII ст. налічваў 25 892 дымоў (прыкладна каля 175 тыс. чал.[1]). Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 181 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 67 тыс. чал.[4] (10,4 тыс. дымоў[1]).

Паводле люстрацыі 1775 павет налічваў 23 133 дымоў[5]. Колькасьць насельніцтва ў 3-й чвэрці XVIII ст. складала каля 200—225 тыс. чал.[6]

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Старосты менскія

Павятовы соймік праходзіў у Менску, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Менская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Меншчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва. У XVII ст. у тутэйшую мураваную архітэктуру прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст.віленскага барока і клясыцызму.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сакральная архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзянская архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абарончая архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Насевіч В. Менскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 295.
  2. ^ Насевіч В. Мінскі павет // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 191.
  3. ^ Насевіч В. Менскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 296.
  4. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  5. ^ Jelski A. Powiat miński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
  6. ^ Насевіч В. Менскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 295—296.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]