Красналукі
| Красналукі лац. Krasnałuki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Чашніцкі |
| Сельсавет | Красналуцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°36′59″ пн. ш. 28°50′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 532 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2133 |
| Нумарны знак | 2 |
| Красналукі на мапе Беларусі ± Красналукі | |
Красналу́кі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Эсе. Цэнтар сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 532 чалавекі. Знаходзіцца за 40 км ад Чашнікаў[2].
Красналукі — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы пісьмовы ўпамін пра Красналукі датуецца 1633 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва і ў розныя часы знаходзілася ў валоданьні Храптовічаў, Прыбораў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Красналукі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 36 двароў[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Красналукі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Красналукі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[4]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Красналукі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Красналукі вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1940 год у Красналуках было 96 двароў, на 1 студзеня 1996 году — 212.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Красналуках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1911; мураўёўка)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 479
- ↑ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 458.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 279.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 636.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 502—503.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 542 с. ISBN 5-343-01611-1.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||