Лоша
| Лоша лац. Łoša | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Узьдзенскі |
| Сельсавет | Слабадзкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°25′19″ пн. ш. 27°24′33″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 113 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1718 |
| Паштовы індэкс | 223415 |
| СААТА | 6256813091 |
| Нумарны знак | 5 |
| Лоша на мапе Беларусі ± Лоша | |
Ло́ша[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лошы і беразе Лашанскага вадасховішча. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 113 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Узды, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае (лінія Менск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Ўзда — Валяр’яны.
Лоша — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра тутэйшую царкву датуецца 1565 годам. Уласна Лоша ўпамінаецца ў XVII стагодзьдзі як сяло, уладаньне князёў Галоўчынскіх. У XVIII стагодзьдзі пры гасьцінцы Ўзда — Шацак пачало фармавацца мястэчка.
У розныя часы Лоша знаходзілася ў валоданьні Заранкаў, Ленскіх, Завішаў, Грабоўскіх-Тапорчыкаў. Паселішча ўваходзіла ў маёнтак Таўкачэвічы Менскага павету.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пырашаўскай воласьці Ігуменскага павету[2] Менскай губэрні. У 1800 годзе тут працавала гута. У 1860-я гады ў мястэчку было 48 двароў, царква, сынагога, школа. На 1909 год у Лошы было 70 двароў, жыхары займаліся сплаўным, кравецкім, шавецкім, дрэваапрацоўчым промысламі. На 1917 год — 48 гаспадарак, працавалі паравы млын і лесапілка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лошу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоша абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Ўзьденскага раёну. Статус Лошы панізілі да вёскі. У 1933 годзе тут існавалі кузьня, млын і лесапільня. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1972 год у Лошы было быў 81 двор, на 1997 год — 78, на 1999 год — 76, на 1 студзеня 2000 году — 74, на 2007 год — 57. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Лашанскага сельсавету вёску перадалі ў склад навастворанага Слабадзкога сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Лошы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ААТ «Міндоўг».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 5 км на захад ад Лошы знаходзіцца стаянка каменнага веку.
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога
- Царква
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзімер Пырачкін (нар. 1954) — беларускі кардыёляг і выдатнік аховы здароўя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 479.
- ↑ Jelski A. Łosza // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 738.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ↑ Шчарбатаў А., Шаблюк В. Лоша // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 395.
- ↑ Шчарбатаў А., Шаблюк В. Лоша // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 394.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 352.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 654 с.: іл. ISBN 985-6302-50-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||