Аляксандар Ягелончык
Аляксандар | |
![]() | |
Аляксандар. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Вялікі князь літоўскі | |
20 ліпеня 1492 — 19 жніўня 1506 | |
Каранацыя | 20 ліпеня 1492, Вільня |
Папярэднік | Казімер |
Наступнік | Жыгімонт Стары |
Кароль польскі | |
12 сьнежня 1501 — 19 жніўня 1506 | |
Каранацыя | 12 сьнежня 1501, Вільня |
Папярэднік | Ян I Ольбрахт |
Наступнік | Жыгімонт Стары |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 5 жніўня 1461, Кракаў |
Памёр | 19 жніўня 1506 (45 гадоў), Вільня |
Пахаваны | Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава, Вільня |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Жонка | Алена Іванаўна |
Бацька | Казімер Ягелончык |
Маці | Альжбета Аўстрыйская |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Аляксандар (польск. Aleksander Jagiellończyk; 5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492—1506), кароль польскі (1501—1506). Чацьверты сын Казімера і Альжбеты, дачкі караля Нямеччыны Альбрэхта II Габсбурга, унук Ягайлы.
Аляксандар — адзіны кароль Польшчы, пахаваны ў Вільні.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Атрымаў адукацыю пад кіраўніцтвам гісторыка Яна Длугаша. Бацька вызначыў яго як спадчыньніка стальца яшчэ ў 1484 годзе. У 1491 годзе прыбыў на сталы побыт у Вільню[3].
Па сьмерці Казімера ў 1492 годзе віленскі сойм абраў Аляксандра вялікім князем, тым часам польскі сейм абраў каралём ягонага старэйшага брата Яна Ольбрахта (1492—1501).
Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адразу па абраньні выдаў агульназемскі прывілей 1492 году, якім значна пашырыў правы баяраў. Улада вялікага князя абмяжоўвалася на карысьць паноў-рады, бяз згоды якіх ён ня меў цяпер прыймаць важныя пастановы. Пастановы рады вялікі князь таксама ня меў касаваць.
У Польшчы зацьвердзіў Радамскую канстытуцыю (1505), якая прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль ня меў права зацьвярджаць іх бяз згоды сэнатараў і дэпутатаў[4].
Замежная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У замежнай палітыцы галоўнымі былі дачыненьні з Маскоўскай дзяржавай, якая выказвала прэтэнзіі на ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а потым і на ўсё гаспадарства. У выніку агрэсіі Маскоўскай дзяржавы 1492—1494 гадоў Вялікае Княства страціла Вязьму і канчаткова Вярхоўскія княствы.
У 1494 годзе Аляксандар склаў дамову з Масквой, а ў 1495 годзе ўзяў шлюб з дачкой Івана III Аленай. Такім парадкам вялікі князь разьлічваў на трывалыя мірныя зносіны, тым часам Іван III прагнуў з дапамогай дачкі ўплываць на ўнутраную сытуацыю ў Вялікім Княстве[3]. У 1500 годзе пачалася чарговая вайна з Масквой. Паводле ўмоваў шасьцігадовага перамір’я, складзенага ў 1503 годзе, Вялікае Княства Літоўскае страціла 25 (паводле іншых зьвестак 19) местаў, у тым ліку Чарнігаў, Старадуб, Бранск, Гомель ды іншыя[5].
Па сьмерці Яна Ольбрахта польскі сойм абраў Аляксандра каралём, у выніку чаго аднавілася пэрсанальная унія Вялікага Княства з Каронай. З гэтага часу ў дачыненьнях паміж дзяржавамі пачала ўжывацца назва Рэч Паспалітая[3]. Аднак Мельніцкая унія (1501) паміж абедзьвюма дзяржавамі не ажыцьцявілася.
У пазьнейшы час Аляксандар здолеў спыніць напады татараў і нанесьці ім сур’ёзную паразу пад Клецкам (1506).
Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле меркаваньня летувіскіх гісторыкаў, быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў летувіскую мову[6].
Як адзначае беларускі гісторык Уладзімер Арлоў, напраўду не існуе нават ускосных пацьверджаньняў таго, што вялікія князі гаварылі па-летувіску. Прытым з гістарычных крыніцаў вядома, што ў час выправаў углыб Жамойці гаспадары і віленскія ўраднікі бралі з сабой перакладнікаў[7].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Творы малярства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Творы малярства
Графічныя партрэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Графічныя партрэты
З хронікі А. Гваньіні «Апісаньне Эўрапейскай Сарматыі», 1578 г.
Ю. Азямблоўскі, 1833—1863 гг.
Пячаці і гербы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пячаці і гербы Аляксандра Ягайлавіча
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record #119559714 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Alexander (Alexander) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б в Грыцкевіч А. Аляксандр // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 224.
- ^ Грыцкевіч А. Аляксандр // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 225.
- ^ Ермаловіч М. Аляксандр // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 108.
- ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 31.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 105.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
|