Абольцы
Абольцы | |
трансьліт. Aboĺcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Талачынскі |
Сельсавет: | Аболецкі |
Насельніцтва: | 327 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2136 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°35′40″ пн. ш. 29°49′42.2″ у. д. / 54.59444° пн. ш. 29.828389° у. д.Каардынаты: 54°35′40″ пн. ш. 29°49′42.2″ у. д. / 54.59444° пн. ш. 29.828389° у. д. |
Абольцы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Абольцы | |
![]() |
Або́льцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Абалянцы. Цэнтар сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 327 чалавек. Знаходзяцца за 36 км ад Талачына, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Лемніца.
Абольцы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), адна з найстарэйшых рымска-каталіцкіх парафіяў Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі[2].
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа В. Жучкевіча, тапонім Абольцы ўтварыўся ад летувіскага слова obolis — яблыня, яблыневы[3].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Абольцы датуецца 1385 годам, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касьцёл (адзін зь першых на тэрыторыі Беларусі). У 1386 годзе Ягайла перадаў Абольцы ў вена сваёй жонцы Ядвізе. Маёнтак ляжаў непадалёк ад вотчыны князёў Друцкіх. Пад назвай Оболчи паселішча ўпамінаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (XIV ст.). Адпаведны горад значыцца пры ўзьвядзеньні на сталец Сьвідрыгайлы (1430 год). Даўні замак знаходзіўся ў Старых Абольцах, за 1 км ад цэнтру сучаснай вёскі.
У XV — пачатку XVI ст. Абольцы былі цэнтрам павету Віцебскай зямлі (ваяводзтва). Захаваліся некалькі прывілеяў вялікага князя Казімера, у якіх ён перадаваў баярам тутэйшую маёмасьць. Многія сяляне — жыхары павету — мелі балцкія імёны. Гэта дало падставы гісторыку Е. Ахманскаму сьцьвярджаць, што тут з даславянскіх часоў захаваўся абшар неасыміляваных балтаў. Аднак больш імаверным зьяўляецца меркаваньне пра перасяленьне ў Абольцы насельніцтва з балцкага захаду Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XV ст. паселішча атрымаў сын прыбылага з Масквы князя I. Шамячыча (Сямён, потым Васіль). Па вяртаньні В. Шамячыча ў Маскву (каля 1500 году) намесьнікамі ў Абольцах былі Юры Глябовіч, князь Фёдар Заслаўскі (1504 год), Міця Іванавіч (1510 год), князь В. Друцкі-Сакалінскі. Пазьней вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў маёнтак сваёй жонцы Боне. Яе намесьнікамі былі Кірдзей Грычанавіч (1530—1532) і М. Клочка (1533—1543).
Да сярэдзіны XVI ст. Абольцы страцілі былое значэньне. У 1543 годзе каралева і вялікая княгіня Бона зьмяняла мястэчка (разам з суседнімі Смалянамі) на замак Ковель, што належаў князю Васілю Сангушку. 3 гэтага часу Абольцы надоўга ўвайшлі ў Смалянскі маёнтак Сангушкаў. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Аршанскага павету. Паводле інвэнтару Смалянаў 1594 году, фальварак Абольцы налічваў 20 службаў сялянаў (пра мястэчка зьвесткі адсутнічаюць).
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Абольцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1809 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл. На 1885 год тут было 60 дамоў.
У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (91 дом, касьцёл, царква), вёска (26 дамоў) і фальварак Абольцы, якім валодалі Зарэцкія.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Абольцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Абольцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Коханаўскага раёну (з 8 ліпеня 1931 году ў Талачынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.
У 1960 годзе савецкія ўлады зруйнавалі тутэйшы касьцёл[2]. На 1969 году ў Абольцах было 80 двароў, на 1992 год — 150, на 1994 год — 156. У 2000-я гады Абольцы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.
- Мястэчка на старых здымках
Амбон, 1939 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 265 чал. (132 муж. і 123 жан.), у тым ліку 52 праваслаўныя, 3 каталікі, 200 юдэяў[4]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 463 чал. у мястэчку Абольцах і 166 чал. у вёсцы Абольцах; 1969 год — 225 чал.[5]; 1992 год — 337 чал.[6]; 1994 год — 450 чал.[7]; 1999 год — 405 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 327 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Абольцах працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1809)
- Млын (Заазер’е, 1904)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 439.
- ^ а б Ковалевский С. Надгробия валялись в овраге. Сельчане в Толочинском районе восстанавливают старое кладбище, TUT.BY, 27 студзеня 2018 г.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 282.
- ^ Krzywicki J. Obolce // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 335.
- ^ Насевіч В. Абольцы // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 16.
- ^ Насевіч В. Абольцы // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 15.
- ^ БЭ. Т. 1. — Менск, 1996. С. 32.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0036-6
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Абольцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|