Гоман Барысаўшчыны
Выгляд
| Гоман Барысаўшчыны | |
| Тып | газэта |
|---|---|
| Фармат | 12 старонак А3 |
| Заснавальнік | Міхаіл Альфрэдавіч Мацельскі |
| Выдавец | Міхаіл Альфрэдавіч Мацельскі |
| Рэдактар | Міхаіл Альфрэдавіч Мацельскі[d] |
| Заснаваная | 1996 |
| Мова | беларуская мова |
| Штаб-кватэра | 222511, Беларусь, Барысаў-1, а/с 43 |
| Пэрыядычнасьць | раз на два месяцы |
| Наклад | 299 |
| ISSN | 2074-0573 |
Го́ман Бары́саўшчыны — беларуская грамадзка-палітычная, культурна-асьветніцкая і краязнаўчая газэта. Піша пра гісторыю, культуру, помнікі мінуўшчыны, цікавых людзей Барысаўшчыны. Зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Міхась Мацельскі. Намесьнік рэдактара Тацяна Шміт. У складзе рэдакацыйнай рады Іван Белы і Міхась Пучыла. Друкуецца ў друкарні імя 1-га Мая (Барысаў).
Газэта выдаецца са жніўня 1996 году. У 2023 годзе пачала выдавацца раз на два месяцы. «Гоман Барысаўшчыны» прадаецца ў шапіках «Менаблсаюздрук» і паштовых аддзяленьнях Барысава і Барысаўскага раёну.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |