Любань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Любань
трансьліт. Liubań
Гістарычная Новая сынагога
Гістарычная Новая сынагога
Coat of Arms of Lubań, Belarus.svg Flag of Lubań, Belarus.svg
Герб Любані Сьцяг Любані
Першыя згадкі: 1566
Горад з: 1968
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Насельніцтва: 10 917 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 222451
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д. / 52.8; 27.99444Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д. / 52.8; 27.99444
Любань на мапе Беларусі ±
Любань
Любань
Любань
Любань
Любань
Любань
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://lyuban.minsk-region.by/

Лю́бань — места ў Беларусі, на рацэ Арэсе. Адміністрацыйны цэнтар Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 917 чалавек[1]. Знаходзіцца за 152 км на поўдзень ад Менску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўрэчча (лінія Баранавічы — Асіпавічы); аўтамабільныя дарогі на Глуск, Жыткавічы, Вызну, Салігорск і Слуцак.

Любань — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Любань як мястэчка Ярэміцкай воласьці Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1566 годам. Мясьціна ўваходзіла ў склад Слуцкага княства і знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў.

У 1560-я гады ў Любані было 35 двароў[2]. У 1582 годзе сыны князя слуцкага Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабою ўладаньні, што засталіся ім у спадчыну ад бацькі. Частка земляў і маёмасьці, у тым ліку Любань, трапіла да малодшага Алелькі — Аляксандра[3]. У 1589—1621 гадох Любань знаходзілася ў часовым валоданьні слуцкіх купцоў Тышэвічаў, якія трымалі мястэчка ў закладзе за грошы, пазычаныя ў іх князем. У 1617 годзе[2] мясьціна адыйшла да мужа памерлай Соф’і Алелькаўны Януша Радзівіла.

На 1648 год у Любані быў 81 двор, паводле іншых зьвестак на сярэдзіну XVII стагодзьдзя — 161 двор[2]. 28 лістапада 1661 году князь Багуслаў Радзівіл выдаў статут, які рэгуляваў павіннасьці любанцаў. Мяшчане мусілі плаціць чынш, выконваць работы з аднаўленьня гацяў і плацінаў, будаваць масты. Жыхары мястэчка вызваляліся ад работаў на карысьць князя. Б. Радзівіл зацьвердзіў самакіраваньне Любані на чале з бургамістрам, даў мяшчанам права апэляцыі да старосты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя ня мела права караць мяшчанаў — біць розгамі, кулакамі і інш. На 1682 год — 100 двароў. У 1791 годзе мястэчка ўвайшло ў склад новаўтворанага Случарэцкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Любань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У гэты час у мястэчку дзейнічала царква, працавалі 2 млыны і карчма. 4 верасьня 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж 2-тысячным аддзелам паўстаўнцаў пад камандаю Стафана Грабоўскага і расейскімі карнікамі. У 1808 годзе Любань увайшла ў склад Забалацкай воласьці. У гэты час тут было 76 дымоў. У 1839 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. На 1846 год — 90 двароў, працавалі вадзяны млын і карчма, на 1867 год — 133 двары, дзейнічалі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы.

На 1884 год у Любані было 136 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 157 двароў, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі царкоўнапрыходзкая і 2 юдэйскія малітоўныя школы, заезны двор, 6 крамаў і крупадзёрка. Побач зь мястэчкам існавала аднайменная сяло, дзе было 108 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. У 1907 годзе ў Любані адкрылася народная вучэльня. На 1909 год — 339 двароў, працавала паштова-тэлеграфная кантора.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У кастрычніку — лістападзе 1920 году каля Любані праходзіла разьмежаваньне паміж бальшавікамі і польскім войскам. 26 траўня 1922 году мястэчка ўвашло ў склад Слуцкага павету БССР. На 1923 год тут было 232 двары, на 1924 год — 351. 17 ліпеня 1924 году Любань стала цэнтрам раёну. У гэты час працавалі сельсагаспадарчае і спажывецкае таварыствы, рыбаарцель, шавецкая і кравецкая майстэрні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1966 годзе на поўнач ад Любані, на рацэ Арэсе збудавалі вялікае вадасховішча. 7 сакавіка 1968 году паселішча атрымала статус места. У красавіку 2009 году мясцовыя ўлады разбурылі старадаўнюю драўляную сынагогу, не зважаючы на пратэсты грамадзкасьці[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVI стагодзьдзе: 1566 год — 225 чал.[5]
  • XVII стагодзьдзе: 1677 год — 75 чал.; 1682 год — каля 650 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 286 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1808 год — 499 чал.; 1834 год — 197 чал.[6]; 1867 год — 628 чал.[7]; 1884 год — каля 500 чал.[8]; 1897 год — 941 чал. у мястэчку Любані і 815 чал. у сяле Любані
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2014 чал.; сьнежань 1919 году — 2211 чал.; 1923 год — 1680 чал.[9], зь іх 863 беларусы і 817 жыдоў[10]; 1939 год — 3048 чал.; 1959 год — 3,7 тыс. чал.; 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1991 год — 11,6 тыс. чал.; 1997 год — 12,1 тыс. чал.[11]; 1998 год — 12,2 тыс. чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,7 тыс. чал.; 2009 год — 11 256 чал.[13] (перапіс); 2011 год — 11,3 тыс. чал.[14]; 2015 год — 11 114 чал.[15]; 2016 год — 11 000 чал.[16]; 2017 год — 10 973 чал.[17]; 2018 год — 10 917 чал.[1]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Любані дзейнічаюць царква Сьвятога Спаса (Спаса-Праабражэнская) і касьцёл Маці Божай Фацімскай.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Любані працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Паддубская вуліца
Леніна вуліца Новажыдоўская вуліца
Тальская вуліца
Першамайская вуліца Надрэчная вуліца
Савецкая вуліца Шырокая вуліца[18]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Рыбакамбінат «Любань».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Любанскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Любань»[19].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дом сьвятара (пачатак ХХ ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (цяпер музычная школа)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога (ХІХ ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 225.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Менск: Ураджай, 1996.
  4. ^ Абакунчык Г. Любань: разбураная драўляная сынагога, ідзе змаганьне за другую, Радыё Свабода, 13 траўня 2009 г.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Менск: Ураджай, 1996.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 156.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 157.
  8. ^ Jelski A. Lubań // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 373
  9. ^ Удальцоў В. Любань // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 410.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 157.
  11. ^ Удальцоў В. Любань // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 409.
  12. ^ БЭ. Т. 9. — Менск, 1999. С. 393.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 155.
  15. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Горад Любань (гістарычная даведка). ЛюбаншчынаПраверана 2 верасьня 2012 г.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Любаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў