Перайсьці да зьместу

Кішчынаслабадзкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кішчынаслабадзкі́ сельсавет[a] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Кішчына Слабада.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці). 21 жніўня 1925 году сельсавет перададзены Зэмбінскага раёну. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет вернуты Барысаўскаму раёну.

8 лютага 2010 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Вільянова, Кабыльшчына, Кішчына Слабада, Падбярэзьзе, Пасека, Селішча, Стралкаўцы, Цімкі — перададзеныя Прыгараднаму сельсавету[1].

  • 1 студзеня 1947 году — 11[2]

Колішнія населеныя пункты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Бацвіньнікі, Кажарскія, Несьцераўка, Пажэга, Паплёўкі (Чужпаны)[3], вёскі Дубовікі, Сьвярдліца і хутар Купель.

  1. ^ Састарэлая назва — Кішчынаслабо́дзкі сельсавет.
  1. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
  2. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 137
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3