Любанскі раён
Любанскі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Любань |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Валеры Мельнік[d] |
Насельніцтва (2018) | 31 163[1] |
Шчыльнасьць | 16,3 чал./км² |
Плошча | 1913,75[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 136 м[3] |
Месцазнаходжаньне Любанскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-94 |
Паштовыя індэксы | 223 8хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Лю́банскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 31 163 чалавекі[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Любань.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе з Салігорскім, Старадароскім раёнамі Менскай вобласьці, а таксама з Жыткавіцкім, Петрыкаўскім і Рудабельскім раёнамі Гомельскай вобласьці і Глускім раёнам Магілёўскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паверхня раёну раўнінная. Паўночная частка разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўднёвая — Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні да 150 м, максымальная — 190 м (на поўнач ад вёскі Юшкавічы).
На тэрыторыі раёну знаходзяцца радовішчы лекавальных бузаў, гразяў, торфу, крэйды, гліны, жвіру, калійнай солі.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °C, ліпеня 18,2 °C. Ападкаў 597 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 194 дні.
Пад лесам 33% тэрыторыі раёну (іглічныя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя і іншыя), на поўдні раёну знаходзяцца буйныя масівы лесу.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рачная сетка Любанскага раёну належыць да басэйну Дняпра. У цэнтральнай частцы раёну з поўначы на поўдзень працякае рака Арэса — левы прыток Прыпяці. Ёсьць возера Вячора. У адпаведнасьці з плянам рэканструкцыі асушальнай сеткі Палесься ў верхняй частцы абалоны ракі Арэса створана Любанскае вадасховішча.
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні бульбы. Пасевы зерневых і кармавых культураў, ільну і буракоў. Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной, лёгкай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Любань».
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Баранавічы — Асіпавічы, аўтамабільныя дарогі, якія злучаюць Любань з Салігорскам, Слуцкам, Глускам, Урэччам і інш.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 35 444 чалавекі[4]; 2015 год — 32 478 чалавек[5]; 2016 год — 31 932 чалавекі[6]; 2017 год — 31 526 чалавек[7]; 2018 год — 31 163 чалавекі[1]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля в. Загальле на месцы партызанскага аэрадрому створаны мэмарыяльны комплекс «Зыслаў».
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Смольгава — радзіма беларускага і польскага паэта Ўладыслава Сыракомлі (1823—1862), вёска Шыпілавічы — беларускага этнографа і пісьменьніка Паўла Шпілеўскага (1823—1861).
- Уладзімер Пузыня (26 лютага 1940, Суцін— 2012) — беларускі музыка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Любанский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Любанскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Любанскі раён на Radzima.org
- Любанскі раён (рас.), Глёбус Беларусі