Плешчаніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плешчаніцы
лац. Pleščanicy
Капліца Сьвятой Ганны ў старой камяніцы
Капліца Сьвятой Ганны ў старой камяніцы
Першыя згадкі: 1492
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Плешчаніцкі
Плошча: 7,7941 км² [1]
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 5834 чал.[2]
шчыльнасьць: 748,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223130
СААТА: 6232857905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′25.0054″ пн. ш. 27°49′41.7929″ у. д. / 54.423612611° пн. ш. 27.828275806° у. д. / 54.423612611; 27.828275806Каардынаты: 54°25′25.0054″ пн. ш. 27°49′41.7929″ у. д. / 54.423612611° пн. ш. 27.828275806° у. д. / 54.423612611; 27.828275806
Плешчаніцы на мапе Беларусі ±
Плешчаніцы
Плешчаніцы
Плешчаніцы
Плешчаніцы
Плешчаніцы
Плешчаніцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Пле́шчаніцы[3] — мястэчка ў Беларусі, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5834 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 27 км на поўнач ад Лагойску, на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Барысаў — Вялейка і Менск — Полацак.

Плешчаніцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Плешчаніцы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска Менскага павету. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Тышкевічаў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[4]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі зьбіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Менск[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 году пры адступленьні францускага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расейскай арміі генэрала Чапліца разьбіў авангард 9-га францускага корпусу маршала Віктора.

Старая царква, каля 1900 г.

У 1817 годзе ўладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 годзе — заснавалі тэатар (дзейнічаў да 1835 году). У ХІХ стагодзьдзі дзейнічалі царква і сынагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, штогод праводзіліся кірмашы. У 1882 годзе ў мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазьней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У 2-й палове ХІХ стагодзьдзя — 50 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, працавалі народная вучэльня і паштова-тэлеграфная кантора.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Плешчаніцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Плешчаніцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 ліпеня 1924 году сталі цэнтрам раёну БССР. З 1929 году тут працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасьня 1938 году Плешчаніцы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 25 сьнежня 1962 году Плешчаніцы ўваходзяць у склад Лагойскага раёну.

У 1996—1998 гадох у Плешчаніца збудавалі новую дряўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 595 чал.; 1887 год — 425 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,7 тыс. чал.; 1974 год — 6,7 тыс. чал.[7]; 1977 год — 6,7 тыс. чал.[8]; 1999 год — 7860 чал.[9]; 2000 год — 8,1 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,8 тыс. чал.; 2009 год — 6041 чал.[11] (перапіс); 2015 год — 5829 чал.[12]; 2016 год — 5835 чал.[13]; 2017 год — 5829 чал.[14]; 2018 год — 5834 чал.[2]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасьці.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча месьціцца паляўніча-рыбалоўная база (гатэль на 60 месцаў)[15].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (пачатак ХХ ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятой Тройцы (ХIХ ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Решение Минского областного Совета депутатов от 6 апреля 2018 г. № 20 (рас.)
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 238.
  4. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 512.
  5. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  6. ^ Jelski A. Pleszczenice // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 251.
  7. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  8. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 513.
  9. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 512.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 426.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]