Гарадок (Маладэчанскі раён)
| Гарадок лац. Haradok | |
| Населены пункт | |
Вуліца | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Маладэчанскі |
| Сельсавет | Гарадоцкі |
| Дата заснаваньня | 1161 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 206 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°09′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 395 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1773 |
| Паштовы індэкс | 222336[1] |
| СААТА | 6238813036 |
| Нумарны знак | 5 |
| Гарадок на мапе Беларусі ± Гарадок | |
Гарадо́к[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 395 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на поўдзень ад Маладэчна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Алёхнавічы.
Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Гарадок сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Ён уваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзіўся ў валоданьні Галімскіх[4].
У Гарадку існаваў невялікі замак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. у Гарадку існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 сынагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, расейская народная вучэльня, млын[5].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
2 сьнежня 1994 году ў Гарадку адкрыўся гістарычна-літаратурны музэй[7]. На 1996 год у вёсцы было 222 двары. 28 студзеня 2011 году Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку»[8][9].
- Мястэчка на старых здымках
- Школа-прытулак, 26.12.1916 г.
- Рынак, 2.05.1929 г.
- Рынак, 1937 г.
- Інтэр'ер царквы, да 1939 г.
- Касьцёл, 1930 г.
- Інтэр'ер касьцёл, 1930-я гг.
- Сынагога, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Гарадку працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лясьніцтва.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З урбананімічнай спадчыны Гарадку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Маладэчанская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынкавы пляц[12].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Замчышча (XI—XVII стагодзьдзі)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятой Тройцы (1884; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1930)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Гарадку
- Царква, брама
- Млын водны
- Сынагога
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Почтовые индекы Республики Беларусь Архіўная копія
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 281.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
- ↑ Jelski A. Gródek (2) // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 817.
- ↑ Дык не даставайся ты нікому!..(недаступная спасылка) // Наша Ніва. 25 кастрычніка 2006 г.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ Музеі Беларусі=Museums Belarus / Склад. А. Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Менск: Беларусь, 2001. — С. 10. — ISBN 985-01-0308-6
- ↑ Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 28.01.2011 N 54 (рас.). NAVINY.org.
- ↑ Городокский сельский исполнительный комитет (рас.). Молодечненский районный исполнительный комитет. Праверана 31 студзеня 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 44.
- ↑ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 26.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||