Пагост (Бярэзінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пагост
трансьліт. Pahost
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Сельсавет: Пагосцкі
Насельніцтва: 611 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223310
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′49″ пн. ш. 29°08′51″ у. д. / 53.84694° пн. ш. 29.1475° у. д. / 53.84694; 29.1475Каардынаты: 53°50′49″ пн. ш. 29°08′51″ у. д. / 53.84694° пн. ш. 29.1475° у. д. / 53.84694; 29.1475
Пагост на мапе Беларусі ±
Пагост
Пагост
Пагост
Пагост
Пагост
Пагост

Паго́ст[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Клявіцы. Цэнтар Пагосцкага сельсавету Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 611 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Бярэзані, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Стаялава (лінія АсіпавічыМагілёў), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Магілёў.

Пагост — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пагост значыцца на мапах Вялікага Княства Літоўскага XVI стагодзьдзя. У гэты час ён уваходзіў у склад Любашанскай воласьці Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1668 годзе згодна з прывілеем караля і вялікага князя Яна Казімера Пагост атрымаў статус мястэчка. У 1746 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў прывілей, нададзены Янам Казімерам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1799 годзе ён перайшоў у валоданьне Людвіка Тышкевіча. На 1800 год у Пагосьце было 132 двары, дзейнічала царква з плябаніяй, працавалі карчма і млын. У 1810 годзе ў мястэчку збудавалі новую драўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1845 годзе Пагост знаходзіўся ў валоданьні Ваньковічаў, у 1858 годзе — Патоцкіх. На 1848 год у мястэчку было 74 двары. У 1863 годзе адкрылася народная вучэльня (у 1892 годзе навучалася 47 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). На 1866 год у Пагосьце было 120 двароў, дзейнічалі царква, сынагога і малітоўная школа, працаваў млын. На 1887 год — 161 двор. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 196 двароў, дзейнічалі царква і 3 малітоўныя школы, працавалі хлебазапасны магазын, 14 крамаў, заезны дом і карчма. На 1908 год — 229 двароў. У 1914 годзе ў Пагосьце адкрыўся паштовы аддзел. У лютым — сьнежні 1918 году мястэчка займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год у Пагосьце было 248 двароў. На 1940 год у вёсцы працавалі сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарная станцыя, пошта, млын, клюб, крамы, абутковая і швацкая майстэрні, цырульня, грамадзкая лазьня.

З 25 сьнежня 1962 году Пагост уваходзіў у склад Ігуменскага раёну, з 6 студзеня 1965 году — у Бярэзінскім раёне. У 1979 годзе адчыніў дзьверы новы будынак сярэдняй школы. На 2000 год у Пагосьце было 302 двары, на 2008 год — 247. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1810 год — 691 чал.; 1845 год — 403 чал.; 1858 год — 444 чал.; 1866 год — 775 чал.; 1887 год — 1308 чал., зь іх 574 хрысьціяніны і 734 юдэі[2]; 1897 год — 1435 чал.;
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1605 чал.; 1926 год — 1203 чал.; 1960 год — 930 чал.[3]; 1999 год — 728 чал.; 2000 год — 688 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 657 чал.; 2008 год — 596 чал.[5]; 2010 год — 611 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пагосьце працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аснове кампазыцыйна-плянавальнай структуры Пагосту тры працяглыя крывалінейныя вуліцы, перакрыжаваныя паміж сабой. Галоўная — вуліца Юбілейная, амаль ад цэнтра якой адыходзіць вуліца Вешаўская. У паўночнай частцы гэтыя вуліцы перакрыжоўвае працяглая крывалінейная вуліца шыротнай арыентацыі. У паўднёвай частцы галоўную вуліцу пад простым кутом перакрыжоўваюць 5 просталінейных вуліцаў (Аўтазаводзкая, Першамайская, Школьная, Партызанская і Зарэчная). Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар вёскі ня мае выразнай кампазыцыі і разьмяркоўваецца сярод жылой забудовы. Забудова двухбаковая, шчыльная, складаецца пераважна з драўляных дамоў сядзібнага тыпу, вядзецца мураванае будаваньне.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1810)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 104
  2. ^ Jelski A. Pohost (6) // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 520.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 302.
  4. ^ БЭ. Т. 11. — Менск, 2000. С. 480.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 301.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]