Рудзенск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рудзенск
трансьліт. Rudziensk
Rudensk.jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Рудзенскі
Насельніцтва: 2643 чал. (2019)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222850
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′21″ пн. ш. 27°51′38″ у. д. / 53.58917° пн. ш. 27.86056° у. д. / 53.58917; 27.86056Каардынаты: 53°35′21″ пн. ш. 27°51′38″ у. д. / 53.58917° пн. ш. 27.86056° у. д. / 53.58917; 27.86056
Рудзенск на мапе Беларусі ±
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ру́дзенск[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Сьвіслачы і Пцічы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 2643 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 41 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіповічы, вузел аўтамабільных на Вузьляны, Дукору, Праўдзінскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Рудзенск упамінаецца ў ХІХ стагодзьдзі як вёска Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. З пабудовай Лібаўска-Роменскай чыгункі тут адкрылася чыгуначная станцыя, пры якой зьявіўся пасёлак. На 1888 год у Рудзенску было 14 двароў[3].

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Цітвянскай воласьці існавалі вёска Рудзенск (37 двароў), фальварак Рудзенск (8 двароў), сядзіба Рудзенск (7 двароў) і станцыя Рудзенск (4 двары)[4][a].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудзенск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету Сьмілавіцкага, з 12 лютага 1935 году — Пухавіцкага, з 6 ліпеня 1935 году — Сьмілавіцкага раёну. З 12 лютага 1938 да 20 студзеня 1960 году мястэчка было цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году Рудзенск атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 20 студзеня 1960 году Рудзенск уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну.

У 2007—2009 гадох жыхары мястэчка праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 167 чал. (82 муж. і 85 жан.) у вёсцы Рудзенску, 67 чал. (33 муж і 34 жан.) у фальварку Рудзенску, 40 чал. (24 муж. і 16 жан.) у двары Рудзенску і 44 чал. (21 муж. і 23 жан.) на станцыі Рудзенску
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 204 чал. у вёсцы Рудзенску, 3 чал. у маёнтку Рудзенску і 174 чал. на станцыі Рудзенску; 1959 год — 5761 чал.; 1999 год — 3 тыс. чал.; 2000 год — 2800 чал.[6] або 3 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 3 тыс. чал.[8]; 2006 год — 2,9 тыс. чал.[9]; 2009 год — 2806 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 2725 чал.[11]; 2017 год — 2714 чал.[12]; 2018 год — 2680 чал.[13]; 2019 год — 2643 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Рудзенску працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначная станцыя ў Рудзенску

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чыгуначная станцыя (пачатак ХХ ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца могілкавая

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ РГИА. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 367
  3. ^ Jelski A. Rudzieńsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 950.
  4. ^ Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.)
  5. ^ Страсти вокруг химзавода(рас.) TUT.BY
  6. ^ Валахановіч А. Рудзенск // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 126.
  7. ^ БЭ. Т. 13. — Менск, 2001 С. 428.
  8. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Менск: Беларусь, 2003.
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рудзенсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў