Глівінскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Глі́вінскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Глівін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі.

8 лютага 2010 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы, Шабынькі — ліквідаванага Чарневіцкага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Забашавічы, Забашэўка, Заручча, Засьценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Слабодка, Смольле, Сьвятое, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае — ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету[2].

У в. Семяньковічы 25 студзеня 1937 году нарадзіўся беларускі вучоны ў галіне мед. і біялягічных навук, доктар мед. навук Іван Сьцяпанавіч Асаёнак.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колішнія населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Чырвонае, Юшкевічы[3], вёскі Вялікае Глівіна, Гарадзішча, Доўгае, Завель, Кубліцкага, Палоньніка і хутары Вайцяховіча, Ліцьвіна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 98
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 137