Перайсьці да зьместу

Віктар Галаванаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Віктар Галаванаў
міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь
1 кастрычніка 2001 — 4 кастрычніка 2011
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік Генадзь Варанцоў
Наступнік Алег Сьліжэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1952
Сьцяг Беларускай ССР Барысаў
Адукацыя
Узнагароды
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»

Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (нарадзіўся ў 1952, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзяяч.

Нарадзіўся ў 1952 г. у г. Барысаў Менскай вобласьці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Менскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спэцыяльнасьці юрыст, палітоляг.

Пасьля сканчэньня БДУ ў 1979 г. — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Займаў шэраг кіроўных пастоў на партыйна-гаспадарчай працы: быў інструктарам гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве, начальнікам аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, інструктарам аддзелу ЦК КПБ, намесьнікам начальніка кіраваньня Міністэрства юстыцыі Беларусі, намесьнікам старшыні Белдзяржпатэнту, начальнікам аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».

У 1969—1971 працаваў сьлесарам на Бабруйскім дасьведчана-мэханічным заводзе, у 1971—1973 служыў у войску.

У 1979 — сябар Магілёўскае абласное калегіі адвакатаў.

У 1980—1987 — інструктар гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве.

У 1987—1988 — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму.

У 1988—1992 — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намесьнік начальніка кіраваньня Міністэрства юстыцыі Беларусі.

У 1992—1995 — намесьнік старшыні Белдзяржпатэнту, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».

У 1995—1996 — сябар Менскае гарадзкое калегіі адвакатаў.

У 1996—1999 — намесьнік, у 1999 — 28 верасьня 2000 — першы намесьнік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

11 верасьня 2000 прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасьля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).

28 верасьня 2000 рашэньнем Рады міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесьніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».

1 кастрычніка 2001 указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 558 прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (на месца Генадзя Варанцова). Адстаўлены быў 4 кастрычніка 2011 году[1].

Удзел у палітычных рэпрэсіях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле рапарту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і дэмакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў міністрам юстыцыі, кіраваў шматлікімі судовымі перасьледамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсіі супраць Саюза палякаў на Беларусі[2].

19 чэрвеня 2006 году Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] пашырыла сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[3][4]. Таксама Галаванава ўнесьлі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5].

Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2006)[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]