Гарадзея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэта артыкул пра мястэчка, калі вас цікавіць вёска, глядзіце артыкул Гарадзея.
Гарадзея
трансьліт. Haradzieja
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
BIA Horodziej COA.png Flag of Haradzieja.png
Герб Гарадзеі Сьцяг Гарадзеі
Першыя згадкі: 1530
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Нясьвіскі
Пасялковы савет: Гарадзейскі
Вышыня: 169 м н. у. м.
Насельніцтва: 3752 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1770
Паштовыя індэксы: 222610, 222611
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′58″ пн. ш. 26°32′24″ у. д. / 53.31611° пн. ш. 26.54° у. д. / 53.31611; 26.54Каардынаты: 53°18′58″ пн. ш. 26°32′24″ у. д. / 53.31611° пн. ш. 26.54° у. д. / 53.31611; 26.54
Гарадзея на мапе Беларусі ±
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадзе́я[2] (таксама Гарóдзяя[2]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Гарадзейцы. Уваходзіць у склад Гарадзейскага пасялковага савету і зьяўляецца цэнтрам Гарадзейскага сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3752 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Нясьвіжу. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы, на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Наваградак Р11.

Гарадзея — старажытная вёска на гістарычнай Меншчыне. Да нашага часу тут захавалася Спаская царква, помнік архітэктуры XIX ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Непадалёк ад сучаснага мястэчка, у Вялікім Двары захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадзею (Гародзей) як маёнтак у Наваградзкім ваяводзтве, уладаньне Васіля і Льва Чыжоў, датуецца 1530 годам. У 1551 годзе Гарадзея перайшла ў валоданьне П. Ганусовіча, які ў 1555 годзе прадаў 3-ю частку маёнтку Б. Пратасовічу, а дзьве астатнія аддаў яму ў заставу. У 1571 годзе Б. Пратасовіч купіў увесь маёнтак, а ў 1575 годзе прадаў яго Радзівілам.

Пад 1726 годам Гарадзея ўпамінаецца як фальварак. У 1791 годзе каля вёскі Вялікай Гарадзеі (14 гаспадарак) збудавалі карчму, а ў 1795 годзе — яшчэ адну карчму каля вёскі Малой Гарадзеі (2 гаспадаркі).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадзея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1796 году ў Наваградзкім павеце. У ХІХ стагодзьдзі паселішча мела назву Горная Гарадзея. У 1852 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне палкоўніка Брахоцкага. У 1861 годзе Гарадзея стала цэнтрам воласьці. Уладзіслаў Сыракомля наведаў яе ў часе сваіх «Вандровак» і назваў «сапраўдным аазісам у гэтым баку». У маёнтку вырабляліся галяндзкія сыры, якія прадаваліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу[3].

Паводле інвэнтару 1863 году ў фальварку Гарадзеі існавалі жылы дом, дом аканома (збудаваны ў 1795 годзе), саладоўня, склеп, птушнік, памяшканні для жывелы, стайня, кузьня, млын; тут вырошчвалі садавіну і гародніну, выраблялі каўбасы[4]. З пабудовай Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (1871 год) у Гарадзеі адкрылася чыгуначная станцыя. У 1876—1888 гадох на месцы цяперашняга мястэчка разьмяшчаліся маёнткі: Дольная Гарадзея (з 69 дзесяцінамі), спадчыннае ўладаньне А. В. Болтуць (з 1875 году), вадзяны і конныя млыны; Гарадзея (1353 дзесяціны зямлі), спадчына Э. А. Брахоцкай (з 1858 году), 3 карчмы, ветраны і вадзяны млыны; Гарадзея (235 дзесяціны зямлі), спадчына А. С. Марцінкевіча (з 1864 году) і фальварак Гарадзея, уладаньне Неслухоўскіх, вадзяны млын, гатэль для пасажыраў станцыі. Вёска Гарадзей (Гурна—Гарадзей) у 1886 годзе налічвала 48 двароў, тут існавалі валасная управа, крама, карчма[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, дзейнічаў малітоўны дом, працавалі 17 крамаў, цукровы і піўныя склады.

У Першую сусьветную вайну з 1915 году Гарадзея знаходзілася ў прыфрантавой паласе і звалася Замір’е.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

У лютым 1918 году Гарадзею занялі нямецкія войскі, у канцы 1919 году — бальшавікі, у жніўні 1919 году — польскія войскі, потым зноў бальшавікі, у кастрычніку 1920 году — зноў польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзея апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нясьвіскага павету і атрымала статус мястэчка.

У 1939 годзе Гарадзея ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, цэнтар сельскага і пасялковага саветаў у складзе Нясьвіскага раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Менскай) вобласьці[5][6]. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1870 год — 189 чал.; 1886 год — 352 чал. у вёсцы Гарадзеі; 1897 год — 719 чал. у пасёлку Гарадзеі, 730 чал. у сяле Горнай Гарадзеі, 194 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі, 23 чал. на чыгуначнай станцыі Гарадзеі; маёнткі Гарадзея: 32 чал. у маёнтку Марцінкевіча, 61 чал. у маёнтку Сьвятаполк-Мірскага, 56 чал. у маёнтку Неслухоўскага, 12 чал. у маёнтку Болтуця, 7 чал. на млынах[4]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 385 чал. у пасадзе Гарадзеі, 744 чал. у сяле Горнай Гарадзеі, 231 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі; маёнткі Гарадзея: 14 чал. у маёнтку Вольскай, 22 чал. у маёнтку Сьвятаполк-Мірскага, 15 чал. у маёнтку Жаліхоўскай, 23 чал. у маёнтку Халавецкай[4]; 1921 год — 1120 чал. у мястэчку Гарадзеі, 820 чал. у вёсцы Горнай Гарадзеі, 309 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі, 19 чал. у фальварку Гарадзеі[4]; 1940 год — 1719 чал. у мястэчку Гарадзеі, 1156 чал. у вёсцы Горнай Гарадзеі, 391 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі[4]; 1969 год — 4,2 тыс. чал.; 1993 год — 5,3 тыс. чал.; 1996 год — 4,9 тыс. чал.[8]; 1999 год — 4,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 4447 чал.; 2006 год — 4,2 тыс. чал.[9]; 2007 год — 4,1 тыс. чал.; 2008 год — 4,1 тыс. чал.; 2009 год — 4099 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 3802 чал.[11]; 2017 год — 3777 чал.[12]; 2018 год — 3752 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гарадзеі працуюць 2 сярэднія і музычная школы, школа-інтэрнат для дзяцей з парушэньнем слыху, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Купецкая, Лістападаўская, Нясьвіская і Шашэйная вуліцы, Паштовы і Школьны завулкі[13].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат») і лёгкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква могілкавая (1869)
  • Царква Раства Багародзіцы (1896)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вера Касмовіч (нар. 1928) — удзельніца паваеннага антысавецкага падпольнага руху
  • Кастусь Маскалік (1918—2010) — беларускі грэцка-каталіцкі сьвятар
  • Аляксандар Надсан (Аляксандар Бочка; 1926—2015) — беларускі грэцка-каталіцкі сьвятар, Апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, гісторык Царквы, вядомы дзяяч беларускай дыяспары ў сьвеце

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 353
  3. ^ Грыцкевіч А. Гарадзея // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 472.
  4. ^ а б в г д е Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Менск: БелЭн, 2001.
  5. ^ Городейский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет(рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Городейский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет(рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Jelski A. Horodziej // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 152.
  8. ^ БЭ. Т. 5. — Менск, 1997. С. 40.
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 27.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гарадзеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў