Хоўхла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хоўхла
трансьліт. Choŭchla
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Хажоўскі
Насельніцтва: 414 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222321
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′59″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 54.16639° пн. ш. 26.77028° у. д. / 54.16639; 26.77028Каардынаты: 54°9′59″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 54.16639° пн. ш. 26.77028° у. д. / 54.16639; 26.77028
Хоўхла на мапе Беларусі ±
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хо́ўхла, Хо́ўхлава[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 414 чалавек. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Маладэчна.

Хоўхла — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Хоўхла» ўтварыўся ад слова хоўхаліца (хохаліца) — хмызьняк у старыцы[2]. Традыцыйная гістарычныя назва, ужываная мясцовымі жыхарамі — Хоўхла, за савецкім часам зьмененая на цяперашняе афіцыйнае «Хоўхлава»[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Хоўхлу як умацаваны замак датуецца 1437 годам. Далей неаднаразова выступае (рус. Холъхло) як адзін з цэнтраў гаспадарскіх земляў, зь якіх баярам Вялікага Княства Літоўскага рабіліся зямельныя наданьні[4]. У сярэдзіне XVI ст. у тутэйшай друкарні адну з сваіх кнігаў надрукаваў Сымон Будны.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[5]. З 1780 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Галімскіх[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, каля 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хоўхла апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце.

У пачатку XIX ст. паселішча перайшло ў валоданьне Карніцкіх.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, каля 1900 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоўхла абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадку Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2003 год у Хоўхле было 160 двароў. 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Хоўхлаўскага сельсавету вёску перавялі ў склад Хажоўскага сельсавету[7]. У 2000-я гады Хоўхла атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 465 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 435 чал.; 2010 год — 414 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1738)
  • Капліца-пахавальня Язьвінскіх (1846—1847)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Раства Багародзіцы (1738)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (pdf) С. 294.
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 392.
  3. ^ Іваноўскі Ю. “Вы не ролю сыгралі, а лёс…” // «Культура» № 43 (1169), 25.10.2014 — 31.10.2014
  4. ^ Lietuvos Metrika / L. Anužytė, A. Baliulis. — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. — Т. Knyga nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3. — 162 с.
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 296.
  6. ^ Łopaciński A. Chołchło // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 624.
  7. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Хоўхласховішча мультымэдыйных матэрыялаў