Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў
Каардынаты: 54°12′16″ пн. ш. 28°29′45″ у. д. / 54.20444° пн. ш. 28.49583° у. д.
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1965 |
Уласьнікі | «Белфармпрам» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менская вобласьць |
Адрас | Барысаў, вул. Чапаева, д. 64[1] |
Ключавыя фігуры | Ігар Мітрафанаў (генэральны дырэктар), Зьміцер Дземяшкевіч (галоўны інжынэр)[2] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | лекі |
Лік супрацоўнікаў | 3000 (2023 год) |
Матчына кампанія | «Белфармпрам»[3] |
«Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў» — дзяржаўнае фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1965 годзе ў якасьці «Барысаўскай фармацэўтычнай фабрыкі».
На 2023 год «БЗМП» быў найбольшым вытворцам лекаў у Беларусі і налічваў звыш 3000 супрацоўнікаў. Звыш паловы лекаў пастаўлялі за мяжу. Іх выраблялі паводле належнай вытворчай практыкі (НВП). Вытворчасьць налічвала каля 300 лекаў 12 групаў і пашыралася на 5 найменьняў за год. За год выраблялі каля 5 млрд таблетак і 300 млн ампулаў, 200 млн капсулаў і 50 млн фляконаў парашковых антыбіётыкаў, 16 млн тубаў геляў і мазяў, 15 млн фляконаў настоек і сьпіртовых рашчынаў[4].
Лекі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2023 год «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў» вырабляў лекі:
- для страваваньня і абмену рэчываў — для зубоў, ад парушэньняў кісьліннасьці і страўнікава-кішачнага тракту, супраць рвоты і млосьці, ад хваробаў печані і жоўцевыводных шляхоў, слабільнікі, лекі супраць паносу, запаленьня і інфэкцыяў кішачніка, ад цукровага дыябэту, адпаведныя вітаміны, мінэральныя дадаткі і танізавальнікі;
- для крыві і крывятворных органаў — супраць тромбаў, гемастатычныя лекі, супраць малакроўя, плязмазамяшчальныя і пэрфузійныя рашчыны;
- для сэрца і крывяносных судзінаў — ад хваробаў сэрца, мачагоньнікі, пэрыфэрычныя вазадылятатары, ангіяпратэктары, бэта-адрэнаблякатары, блякатары вапнавых каналаў, рэнін-ангіятэнзінавыя і гіпаліпідэмічныя лекі;
- для скуры — супраць грыбка, зьмякчальна-ахоўныя лекі, для ранаў і язваў, супраць сьвербу, у тым ліку супрацьгістамінныя лекі і мясцовыя абясчульвальнікі, супраць мікробаў, кортыкастэроіды, абеззаражвальнікі і супрацьгнойныя лекі, ад вугравога сыпу;
- для мачаплоцевых органаў і плоцевых гармонаў — супраць мікробаў і гніеньня, ад імпатэнцыі, запаленьня і парушэньня мачаспуску;
- супраць інфэкцыяў — супраць бактэрыяў, грыбка, мікабактэрыяў і вірусаў;
- для костак і цягліцаў — супраць запаленьня і рэўматызму, ад болю ў суставах і цягліцарасслабляльнікі;
- для нэрвовай сыстэмы — абясчульвальнікі і болеспатольнікі, супраць эпілепсіі і паркінсанізму, заспакаяльнікі і болеспатольнікі душэўнага стану, ад парушэньня сну і запамарокі;
- супраць паразытаў, вусякоў і адпужвальнікі — супраць прасьцейшых і глістоў;
- для органаў дыханьня — для горла, ад разбуральных хваробаў, кашлю і застуды, супрацьгістамінныя лекі і ад непрытомнасьці;
- ад хваробаў вушэй;
- ваду для ін'екцыяў у ампулах[5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1961 годзе ў Барысаве (Беларуская ССР) пачалі ўзводзіць фармацэўтычную фабрыку, якую запусьцілі ў 1965 годзе. Першапачаткова выпускалі настойкі, мазі і таблеткі. У 1969 годзе яе пераўтварылі ў «Барысаўскі хіміка-фармацэўтычны завод». У 1984 годзе збудавалі корпус таблетачнага цэху. У 1990 годзе ўзьвялі корпус ампульнай вытворчасьці рашчынаў для ін'екцыяў, а прадпрыемства перайменавалі ў «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў». На 1995 год дзейнічалі ампульны, галенавы, друкарска-картанажны і таблетачны ўчасткі. Сярод лекаў у асноўным выпускалі рашчыны ў ампулах і парашкі для ін'екцыяў, таблеткі, настоі, экстракты, кроплі, мазі і пасты[6].
У 1995 годзе стварылі ўчастак парашковых антыбіётыкаў для ін'екцыяў у фляконах. У 1997 годзе пачалі выраб лекаў у капсулах. У 2004—2006 гадох вытворчасьць рашчынаў для ін'екцыяў у ампулах перабудавалі паводле належнай вытворчай практыкі (НВП)[7]. Пры гэтым укаранілі шпрыцавае напаўненьне ампулаў. За 2009—2011 гады асучасьнілі вытворчасьць вадкіх расьлінных лекаў і мяккіх формаў, што дазволіла выпускаць 15 млн тубаў геляў і мазяў, 16 млн фляконаў настоек і сьпіртавых рашчынаў 49 найменьняў. У сьнежні 2013 году запрацаваў новы корпус цьвёрдых формаў, што адпавядаў НВП. У 2014—2015 гадох узьвялі 6-павярховы корпус для вытворчасьці парашковых антыбіётыкаў для ін'екцыяў у фляконах, што адпавядала НВП. На 3-м і 5-м паверхах усталявалі абсталяваньне для выпуску да 18 000 фляконаў цэфаласпарынаў 7 найменьняў. У выніку вытворчасьць парашковых антыбіётыкаў дасягнула 50 млн фляконаў за год[8].
На кастрычнік 2016 году выпускалі 350 найменьняў лекаў. Завод меў звыш 1000 уліковых пасьведчаньняў для паставак за мяжу, у Расеію і Ўкраіну, Сярэднюю Азіію і на Каўказ, а таксама ў Аўганістан, Віетнам і Іран[9]. У 2016 годзе на «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў» прыпала 56 млн даляраў з 115 млн даляраў беларускага экспарту лекаў. У тым ліку пастаўлялі лекі ў ЗША[10]. Сярод іншага, завод меў дазвол на пастаўку цэфтрыяксона і шэрагу іншых лекаў у 24 краіны сьвету, у тым ліку ў ЗША[11]. За 2015—2018 гады перабудавалі вытворчасьць рашчынаў для ін'екцыяў у ампулах, што павялічыла яе гадавую магутнасьць на 90 млн ампулаў да 300 млн 46 найменьняў. У 2018—2021 гадох стварылі вытворчасьць цьвёрдых формаў[7].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віталь Дзераш (на 2017 год)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты // ААТ «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў», 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Кіраўніцтва // ААТ «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў», 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Удзельнікі холдынгу (рас.) // УП «Белфармпрам», 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Аб прадпрыемстве // ААТ «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў», 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Вырабы паводле коду анатама-тэрапэўтычна-хімічнай (АТХ) клясыфікацыі (рас.) // ААТ «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў», 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 331. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
- ^ а б Гісторыя // ААТ «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў», 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Вытворчасьць // ААТ «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў», 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Замена iмпарту, i ня толькi // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2016. — № 201 (28311). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Нашыя лекі за мяжой // Зьвязда. — 6 ліпеня 2017. — № 201 (28311). — С. 1, 3.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Дык ці бясьпечны цэфтрыяксон // Зьвязда. — 12 ліпеня 2017. — № 15.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Барысаўскі завод мэдпрэпаратаў» // Газэта «Зьвязда», 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |