Валожын
Валожын лац. Vałožyn | |||||
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV ст. | ||||
Горад з: | 1929 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Валожынскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 203 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 308 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1772 | ||||
Паштовы індэкс: | 222340 | ||||
СААТА: | 6220501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 54.08333° пн. ш. 26.51667° у. д.Каардынаты: 54°5′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 54.08333° пн. ш. 26.51667° у. д. | ||||
± Валожын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://volozhin.gov.by/ |
Вало́жын — места ў Беларусі, на рацэ Валожынцы. Адміністрацыйны цэнтар Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 308 чалавек[2]. Знаходзіцца за 75 км на паўночны захад ад Менску, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын (лінія Маладэчна — Ліда), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Горадня.
Валожын — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў, касьцёл Сьвятога Язэпа, капліца і ешыбот, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Валожын утварыўся ад прозьвішча Валога. Такое прозьвішча мог атрымаць чалавек, што наважыўся пасяліцца ў балоцістай мясцовасьці. Тым часам ад тапоніму паходзіць назва ракі Валожынкі[3].
Існуе таксама народнае паданьне, паводле якога назва Валожына мае зьвязак зь перагонам валоў і ўтварылася ад выразу «Валы жэнь!» («жэнь» — значыць гані). Магчыма, паселішча спачатку мела назву Валыжэнь[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440-я гады тут гаспадарылі легендарныя князі Валожынскія, у якіх нібыта за ўдзел у змове супраць вялікага князя канфіскавалі Валожын[5]. Каля 1450 году вялікі князь Казімер падараваў Валожын ваяводу віленскаму Я. Манівідавічу, а ў 1484 годзе — князю В. Вярэйскаму. Пад 1492 годам упершыню ўпамінаецца тутэйшы касьцёл[5].
З 1507 году Валожын знаходзіўся ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у Ашмянскі павет Віленскага ваяводзтва. У 1582[5] годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Радзівілаў, а ў 1614 годзе — да Слушкаў.
У 1681 годзе маршалак надворны Ю. Б. Слушка заснаваў у Валожыне касьцёл і кляштар бэрнардынаў, пры якім дзеяла школа. Неўзабаве ў 1683 годзе тут зьявілася праваслаўнае брацтва. З канца XVII ст. мястэчка стала цэнтрам староства.
У 1710 годзе Слушкі збудавалі ў Валожыне царкву. У пачатку XVIII ст. у мястэчку было 107 двароў, 5 вуліцаў (Віленская, Смаргонская, Менская, Крывая, Тыльная); дзеялі 2 касьцёлы і 2 царквы[5]. У 1738 годзе Валожын перайшоў да князёў Чартарыйскіх. На 1790 год тут было 186 двароў[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валожын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. З 1803 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў. У 1806 годзе Ю. Тышкевіч заснаваў тут касьцёл Сьвятога Язэпа. У 1806—1892 гадох у Валожыне дзеяла юдэйская духоўная акадэмія (Валожынскі ешыбот), якая стала прататыпам большасьці літвакоўскіх ешыботаў сьвету. Апроч таго, у мястэчку было 2 школы, 3 хрысьціянскія сьвятыні, сынагога, 3 малітоўныя дамы, аптэка, шпіталь, суконная фабрыка.
У Першую сусьветную вайну (1915—1918) Валожын значна пацярпеў, бо празь мястэчка праходзіла лінія фронту. У лютым 1918 году Валожын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Кляштар бэрнардынаў, з мапы XVIII ст.
-
Палац Тышкевічаў, 1887 г.
-
Касьцёл, 1887 г.
-
Касьцёл, 1897 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валожын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6].
Згодна з Рыскай дамовай 1921 году Валожын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету. У 1929 годе Рада міністраў Польскай Рэспублікі надала паселішчу статус места[7][8] (часам можна сустрэць[9][10] памылковыя зьвесткі, што гэта адбылося толькі ў 1940 годзе), адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — фальварак Бондары і вёскі Кялевічы, Еўлашы, Панізьзе.
У 1939 годзе Валожын увайшоў ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 у Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
-
Капліца, да 1939 г.
-
Рынак, да 1939 г.
-
Калёнія ўраднікаў, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1803 год — 2446 чал.; 1865 год — 2,5 тыс. чал.; 1887 год — 2446 чал., зь іх 406 праваслаўных, 140 каталікоў, 1900 юдэяў[11]; 1897 год — 4533 чал.[12]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 4070 чал.; 1931 год — 6269 чал.; 1939 год — 6,8 тыс. чал.; 1959 год — 4,8 тыс. чал.; 1969 год — 5,8 тыс. чал.[12]; 1992 год — 11,3 тыс. чал.[13]; 1995 год — 11,5 тыс. чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 11,4 тыс. чал.; 2006 год — 11,3 тыс. чал.; 2007 год — 11,2 тыс. чал.; 2009 год — 10 558 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 10 329 чал.[16]; 2017 год — 10 276 чал.[17]; 2018 год — 10 308 чал.[2]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Валожыне працуюць 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, 6 дашкольных установаў.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1 мая вуліца | Новая Менская вуліца | |
17 верасьня вуліца | Крывая вуліца | |
Беларуская вуліца | Садовая вуліца | |
Кастрычніцкая вуліца | Еўлашоўская вуліца Дубінская вуліца |
|
Кірава вуліца | Бондараўская вуліца Смаргонская вуліца |
Адама Міцкевіча вуліца |
Леніна вуліца | Наваградзкая вуліца Зарэцкая вуліца |
|
Максіма Горкага вуліца | Калёнія вуліца | |
Някрасава вуліца | Броварная вуліца | |
Партызанская вуліца | Польная вуліца | |
Пушкіна вуліца | Шапавалаўская вуліца Палачанская вуліца |
|
Савецкая вуліца | Віленская вуліца | |
Шчарбіны вуліца | Менская вуліца Пацарквянская вуліца[18] |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Валожына |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуе Валожынскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Валожын»[19].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ешыбот (1803)
- Забудова гістарычная (ХІХ — 1-я палова ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Язэпа (1816)
- Могілкі: хрысьціянскія, капліца (1850); юдэйскія
- Палац Тышкевічаў (1782—1806)
- Царква Сьвятых Канстантына і Алены (1866)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1681—1690)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Флігель палаца Тышкевічаў
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзіяна Арбеніна (нар. 1974) — сьпявачка
- Стары Ўлас (Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі; 1865—1939) — беларускі пісьменьнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20211005105835/https://kodeksy-by.com/norm_akt/source-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%82/type-%D0%A0%D0%B5%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5/54-19.09.2018.htm
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 57.
- ^ Легенды і паданні / М. Грынблат і А. Гурскі; Рэд. тома А. Фядосік. — Менск: Навука і тэхніка, 1983.
- ^ а б в г д Грынявецкі В. Валожын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 384.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zaliczeniu osady Wołożyn w powiecie wołożyńskim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i o rozszerzeniu granic tego miasta, Dz. U. Nr 33, poz. 309 (пол.)
- ^ Азбука истории города (Из воспоминаний старожила Воложина Василия Горбачевского)(недаступная спасылка)
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Uziębło L. Wołożyn // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 910.
- ^ а б Батвіннік М., Шаблюк В. Валожын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 211.
- ^ Батвіннік М., Шаблюк В. Валожын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 210.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 483.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|