Вызна
Вызна лац. Vyzna | |||||
У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Салігорскі | ||||
Вышыня: | 156 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3879 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 174 | ||||
Паштовы індэкс: | 223723 | ||||
СААТА: | 6250857905 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′10″ пн. ш. 27°10′40″ у. д. / 52.85278° пн. ш. 27.17778° у. д.Каардынаты: 52°51′10″ пн. ш. 27°10′40″ у. д. / 52.85278° пн. ш. 27.17778° у. д. | ||||
± Вызна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вы́зна[2] (з 1923 году — Чырво́ная Слабада́[3][a]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вызенцы. Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3879 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км ад Салігорску. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Лунінцом, Слуцкам, Салігорскам.
Вызна — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Вызна ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска Слуцкага княства, што знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў. У 1612 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў.
У пачатку XVІI стагодзьдзя ў Вызьне дзеялі царква[4] і капліца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вызна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слуцкага павету. Мясьціна сьпярша знаходзілася ў валоданьні Вітгештэйнаў, пазьней Гогенлёэ. У 1877 годзе згарэла царква Сьвятога Мікалая. У 2-й палове XIX стагодзьдзя ў мястэчку было каля 120 двароў[5].
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вызьне дзеялі царква, капліца і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі расейскія пачатковая школа і народная вучэльня, лякарня. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў у мястэчку дзеялі 2 сынагогі, працавала лякарня і 5 крамаў[6].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вызну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вызьненскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. За часамі Слуцкага збройнага чыну (1920 год) праз Вызну праходзіла лінія абароны Грозаўскага палку Беларускай Народнай Рэспублікі. Да здушэньня паўстаньня мясцовую ўладу ажыцьцяўлялі сілы БНР. У 1923 годзе бальшавікі пераназвалі мястэчка ў Чырвоную Слабаду. У 1924 годзе Вызна стала цэнтрам Чырвонаслабодзкага раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 1959 году Вызна знаходзілася ў складзе Старобінскага, з 1962 году — Любанскага, з 1965 году — Салігорскага раёну.
-
Мікалаеўская царква-мураўёўка, 1918 г.
-
Царква. А. Сержпутоўскі, 1925 г.
-
Сынагога. А. Сержпутоўскі, 1925 г.
-
Школа, да 1941 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1593 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 — каля 950 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4985 чал.[9]; 2006 год — 4,7 чал.[10]; 2008 год — 4,7 чал.; 2009 год — 4304 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 3909 чал.[12]; 2017 год — 3898 чал.[13]; 2018 год — 3879 чал.[1]
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мястэчку Вызьне у XIX—XX стагодзьдзях існавала даўняя традыцыя хадзіць у прошчу для ўшанаваньня месца, дзе паводле паданьня зьяўлялася Багародзіца. У маладзіковыя нядзелі вызьнянскія вернікі ладзілі малітоўную прошчу да сьвятой крыніцы і каменя-сьледавіка, які меў назву Божая Ножка. Паводле легенды, тут спачатку адной, а потым і другой жанчыне зьявілася Божая Маці[14].
У Вызьне дзее царква Сьвятога Мікалая, арганізуецца каталіцкая парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і Сьвятога Барнабы, апостала[15].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX — пачатак XX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца (XVIII ст.)
- Сынагога
- Царква Сьвятога Мікалая (2-я палова XIX ст., мураўёўка)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Браніслаў Залескі (1820—1880) — мастак, літаратар
- Юльян Сасноўскі (? — 1922) — адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 408.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 393.
- ^ Архимандрит Николай. Историко-статистическое описание Минской епархии. — Санкт-Петербург: Типография Духовного журнала «Странник», 1864. С. 32.
- ^ Jelski A. Wyzna // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S.162.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 316.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Дучыц Л. Клімковіч І. Прыродныя святыні Беларусі ў каляндарных абрадах (сінкрэтызм язычніцтва і хрысціянства) // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 12; пад навуковай рэд. Т. Лук’янавай, С. Шамякінай. — Менск: Права і эканоміка, 2015. С. 240.
- ^ Чырвоная Слабада (да 1923 г. Вызна) — парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і сьв. Барнабы, апостала, Catholic.by
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|