Бягомель
Бягомель | |||||
трансьліт. Biahomieĺ[a] | |||||
![]() Панарама мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1582 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Докшыцкі | ||||
Сельсавет: | Бягомскі | ||||
Насельніцтва: | 2677 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2157 | ||||
Паштовы індэкс: | 211730 | ||||
СААТА: | 2221802904 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′51″ пн. ш. 28°3′34″ у. д. / 54.73083° пн. ш. 28.05944° у. д.Каардынаты: 54°43′51″ пн. ш. 28°3′34″ у. д. / 54.73083° пн. ш. 28.05944° у. д. | ||||
Бягомель на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Бягомель | |||||
![]() |
Бяго́мель[2], Бе́гамля[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Мажанкі. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2677 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км ад Докшыцаў, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Віцебск, Барысаў, Докшыцы. Фактычнай часткай мястэчка зьяўляецца вёска Маргавіца.
Бягомель — мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Бягомель утварыўся ад слова «бег» у спалучэньні з фармантам -ль. Імаверна, паселішча ўзьнікла як прытулак для беглых, хованка. Гэтае меркаваньне пацьвярджае тое, што славянскі фармант -ля звычайна ўжываецца каб выразіць акалічнасьць месца[3]. Згодна зь іншая вэрсіяй, корань «бяг» мае зьвязак або з словам «буга» — 'нізіна', або «баган» — 'сыры хваёвы лес, часта зь бярозамі'. Некаторыя навукоўцы зьвязваюць назву Бягомль з старажытнаславянскім імем Багаміл (ці Багуміл), гэта значыць, што Бягомль — пасяленьне, якое заснаваў Багаміл[4].
Старадаўні тапонім Багомль у сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) аформіўся ў дзьвюх формах: Бягомель[5][6][7] (з устаўным галосным) або Бегамля[5] (з фармантам -ля). Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Бягомль (рас. Бегомль).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бягомель узьнік як сяло на тэрыторыю маёнтку Ваўча, што знаходзіўся ў валоданьні Віленскага біскупства і ўваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча (пад назвай Багомль) датуецца 1582 годам, калі біскупскі ўраднік Матысь Сасноўскі нечакана разрабаваў двор у маёнтку Ваўча і, прыхапіўшы сабраныя падаткі, уцёк у сяло Мсьціж. Пры гэтым М. Сасноўскі зьвярнуўся ў суд з скаргай на жыхароў сяла Бягомель, якія нібыта напалі на яго і разрабавалі ягоны дом.
У пазьнейшыя часы Бягомлем валодаў Міхал Кейзгалавіч. Ён фундаваў тут рымска-каталіцкую капліцу, якой запісаў прыбытак з маёнтку Ваўча з цэнтарам у Бягомлі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бягомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Докшыцкім, з 1802 году — у Барысаўскім павеце[8] Менскай губэрні. У пачатку ХІХ стагодзьдзя паселішчам валодаў граф Манузі, потым Бягомель разам зь іншымі сёламі ўваходзіў у маёнтак Берасьнёўка зямяніна Ігната Булгака. У 1861 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці. На 1886 год у Бягомлі было 43 двары, валасная ўправа, царква, школа, лякарня. У 1870—1874 гадох у мястэчку збудавалі прамысловы комплекс, які ўлучаў тры будынкі — сартаваньне сьпірту, сховішча сьпірту і жылы дом вартаўніка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бягомель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бягомель абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 — 1920 гадоў мястэчка займалі польскія войскі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Бягомель увайшоў у склад Беларускай ССР[9], дзе 17 ліпеня 1924 году стаў цэнтрам раёну (з 1960 году ў Докшыцкім раёне). У гэты час тут было 157 двароў, працавалі 2 млыны, 2 кузьні. На 1937 год — лесазавод, электрастанцыя, машына-трактарная станцыя, народны дом, лякарня, школа-сямігодка, пункт ліквідацыі непісьменнасьці. Два разы на тыдзень праводзіліся кірмашы. 27 верасьня 1938 году Бягомель атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1968 годзе ўтварыўся Бягомльскі музэй народнай славы. 29 чэрвеня 2009 году 22 населеныя пункты, у тым ліку і Бягомель, узнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай Вайны». 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[10].
- Мястэчка на старых здымках
Царква, каля 1900 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 470 чал.
- XX стагодзьдзе: 1924 год — 781 чал.; 1937 год — 1779 чал.; 1959 год — 5970 чал.; 1970 год — 2,9 тыс. чал.; 1990 год — 2,2 тыс. чал.[11]; 1995 год — 3,4 тыс. чал.[12]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 3,2 тыс. чал.[13]; 2006 год — 2,8 тыс. чал.[14]; 2007 год — 3059 чал.; 2008 год — 2,9 тыс. чал.; 2009 год — 2736 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 2630 чал.[16]; 2017 год — 2683 чал.[17]; 2018 год — 2677 чал.[1]
Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічае Царква Ўсіх Сьвятых. У 2004 годзе ў старым будынку колішняга гатэлю адкрыўся касьцёл Хрыста Валадара Сусьвету[18].
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Бягомелі працуюць сярэдняя агульнаадукацыйная школа (Установа адукацыі «Бягомльская дзяржаўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа Докшыцкага раёну»), дзіцячая музычная школа, дашкольная ўстанова на 127 месцаў, а таксама школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў (Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў»).
Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць паліклініка, лякарня і аптэка.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць музэй народнай славы, бібліятэка імя Пімена Панчанкі, дом культуры. У фондах музэю налічваецца 17 383 экспанаты, у тым ліку 13 783 экспанаты асноўнага фонду і 3600 навукова-дапаможнага.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Працуюць прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай (лясгас) і харчовай прамысловасьці (сьпіртзавод).
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бягомелю |
---|
|
Да паслугаў местачкоўцаў гандлёвы цэнтар «Мэрыдыян», а таксама некалькі каапэратыўных і прыватных крамаў, кавярні «Тафілія», «Транзіт», аддзяленьне «Беларусбанку».
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Бягомлі месьціцца філія Лепельскага аўтатранспартнага прадпрыемства № 14 (7 аўтобусаў і 6 грузавых аўтамабіляў), ажыцьцяўляецца абслугоўваньне рэгулярных аўтобусных рэйсаў праз мясцовую аўтастанцыю. Транспартная плынь праходзіць транзытам у паўночныя раёны Беларусі, а таксама кіруецца ў Пскоў, Санкт-Пецярбург, Рыгу.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За 3 км ад Бягомлю знаходзіцца санаторыя «Баравое», за 12 км — дом паляўнічага «Бягомльскі». За кілямэтар ад мястэчка, каля аўтазаправачнай станцыі і СТА, ёсьць матэль «101 кілямэтар».
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вінакурня (1890), у якой цяпер знаходзіца Музэй народнай славы
- Царква Ўсіх Сьвятых (ХІХ ст.; мураўёўка)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Раства Багародзіцы (XVII ст.)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды мястэчка
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладзімер Дронаў (нар. 1948) — контар-адмірал, Герой Расеі
- Кім Скурат (1937—1997) — беларускі мовазнавец і пэдагог
- Алесь Ставер (1929, в. Маргавіца — 1995) — беларускі паэт
- Юрась Сьвірка (нар. 1938, в. Маргавіца) — беларускі паэт
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Biahomĺ
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. п. 27 (заўвага В)
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 20.
- ^ Альшэўская Т. Бягомлю — 425 год // Родныя вытокі (Докшыцы). 22 верасьня 2007 г.
- ^ а б Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 22.
- ^ Мінкін А. Слоўнік рыфмаў беларускай мовы. [1]
- ^ Veritas. № 1 (3), 2005.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 207.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
- ^ Батвіннік М., Насевіч В. Бягомль // ЭГБ. — Менск: 1994 Т. 2. С. 158.
- ^ БЭ. — Менск: 1996 Т. 3.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Менск: БелЭн, 2004.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Бягомль — парафія Хрыста-Валадара сусвету, Catholic.by
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Менск: БелЭн, 2004. — 750 с. ISBN 985-11-0293-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бягомель , Radzima.org
- Бягомль, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Бягомель, Globus.tut.by
- Вандроўка ў Бягомель
|