Смаляны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Смаляны
трансьліт. Smaliany
Замак Белы Ковель
Замак Белы Ковель
Дата заснаваньня: 1626
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Смалянскі
Насельніцтва: 593 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211014
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′56.4″ пн. ш. 30°3′47.7″ у. д. / 54.599° пн. ш. 30.06325° у. д. / 54.599; 30.06325Каардынаты: 54°35′56.4″ пн. ш. 30°3′47.7″ у. д. / 54.599° пн. ш. 30.06325° у. д. / 54.599; 30.06325
Смаляны на мапе Беларусі ±
Смаляны
Смаляны
Смаляны
Смаляны
Смаляны
Смаляны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Смаля́ны, Смалья́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзярноўцы. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 593 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Воршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны; каля аўтамабільнай дарогі Ворша — Лепель.

Смальяны — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка «Белы Ковель» князёў Сангушкаў, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, драўляная барокавая царква Сьвятога Спаса і магіла Тамаша Зана, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку краязнаўца А. Шынкевіча, тапонім «Смальяны» ўтварыўся ад слова «смала», якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык А. Мяцельскі лічыць, што назва паселішча мае зьвязак зь ягоным разьмяшчэньнем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Смалянаў

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Смальяны як маёнтак у Аршанскім намесьніцтве, уладаньне князя С. Бельскага, датуецца 1484 годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданьні князеў Курбскіх, Астроскіх, Сангушкаў і інш. Да 1626 году князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у часе вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай і Вялікай Паўночнай вайны. Аднак сапраўдны заняпад замка пачаўся ў канцы XVIII ст., а ў сярэдзіне XIX ст. новы ўласьнік паселішча расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў помнік на цэглу[3].

Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 году. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ордэна дамініканаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Смальяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Аршанскага павету. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаскую, а ў 1864 годзе — мураваную царкву-мураёўку. У Вайну 1812 году 13—14 лістапада пад Смальянамі адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Н. Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.

На 1880 год у Смальянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касьцёл, 4 малітоўныя дамы, сынагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагодзьдзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, шпіталь, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смальяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Смальяны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Аршанскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1999 год у Смальянах было 537 гаспадарак, на 2001 год — 291. У наш час у вёсцы дзейнічае толькі драўляная праваслаўная царква Сьвятога Спаса 2-й паловы XVIII стагодзьдзя. 24 верасьня 2011 году ў склад Смальянаў улучылі вёску Агранамічную[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 2315 чал., зь іх 239 праваслаўных, 6 каталікоў, 1 эвангеліст і 2069 юдэяў[5]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 1522 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 646 чал.[6]; 2010 год — 593 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Смалянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З каштоўнай урбананімічнай спадчыны Смалянаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аршанская, Васіленкаўская, Віцебская, Ганьшаўская, Горная, Замкавая, Заручаўская, Надрэчная, Плігаўская, Слабада і Талачынская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Смалянаў (за 200 м на поўдзень ад вёскі) праходзіць шаша Р15 (Ворша — Лепель)

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ратуша (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 79
  2. ^ Асіноўскі С. Смаляны // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. C. 363.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 602.
  4. ^ «Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета». Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24.09.2011 г. № 29(рас.)
  5. ^ Krzywicki J. Smolany (2) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 894.
  6. ^ БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. C. 49.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Смалянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў