Паштовы індэкс
Пашто́вы і́ндэкс — пасьлядоўнасьць літараў або лічбаў, якая дадаецца да паштовага адрасу з мэтай палягчэньня сартаваньня допісаў. Упершыню паштовыя індэксы сталі ўжывацца ў Нямеччыне ў пачатку 1960-х гадоў.
Пераважная большасьць нацыянальных паштовых служб выкарыстоўвае паштовыя індэксы. Розныя паштовыя службы, у асноўным, выкарыстоўваюць розныя правілы афармленьня і разьмяшчэньня паштовага індэксу. У большасьці англамоўных краін паштовы індэкс зьмяшчаецца за назовам населенага пункта, у той час як у Эўропе паштовы індэкс пераважна папярэднічае назову населенага пункта і часам утрымоўвае ў сабе літарны код краіны.
Нягледзячы на тое, што звычайна паштовы індэкс прысвойваецца нейкай геаграфічнай вобласьці, бываюць выключэньні. Напрыклад, паштовы індэкс можа прысвойвацца арганізацыям зь вялікімі аб'ёмамі карэспандэнцыі (урадавым арганізацыям, буйным кампаніям і да г. п.).
Лічба-літарныя паштовыя індэксы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апроч найболей распаўсюджаных лічбавых паштовых індэксаў, у некаторых краінах выкарыстоўваюцца лічба-літарныя паштовыя індэксы. Сярод такіх краін: