Ляды (Дубровенскі раён)
Ляды лац. Lady | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дубровенскі |
Сельсавет: | Валяўкоўскі |
Насельніцтва: | 486 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2137 |
Паштовы індэкс: | 211059[1] |
СААТА: | 2224808051 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′5″ пн. ш. 31°10′11″ у. д. / 54.60139° пн. ш. 31.16972° у. д.Каардынаты: 54°36′5″ пн. ш. 31°10′11″ у. д. / 54.60139° пн. ш. 31.16972° у. д. |
± Ляды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ляды́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі. Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 486 чалавек. Знаходзяцца за 29 км на ўсход ад Дуброўна, за 140 км ад Віцебску.
Ляды — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Покрыва Багародзіцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі, калі яны ўваходзілі ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Пад 1607 годам Ляды значацца як сяло, улададаньне Яна сына Яна Глябовіча.[3] У сярэдзіне XVII стагодзьдзя мясцовасьць перайшла ў валоданьне Сапегаў.[4]
У 1672 годзе Ляды атрымалі статус мястэчка, у гэты час яны ўваходзілі ў склад Дубровенскага графства. На 1738 год тут было 23 дымы, штогод адбываліся 2 кірмашы — на Сёмуху і Пакроў. У 1745 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Покрыва Багародзіцы, у 1799 годзе — царкву Яна Багаслова.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году быў скасаваны Аршанскі павет і Ляды апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 году па 1 сьнежня 1796 год у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 году па 31 сьнежня 1796 год). З 1 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 год Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1840 годзе Бабінавіцкі павет далучылі да Аршанскага павету.
Ангельскі падарожнік Робэрт Джонстан адзначаў у дзёньніку сваёй вандроўкі Расейскай імпэрыяй, выдадзеным у 1815 годзе, што ад Лядаў пачынаецца «старажытная Літва»[5], а мясцовых сялянаў ён апісваў як «карэнных літоўцаў»[6].
26 сьнежня 1861 года казённае мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага горада і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ляды ўвайшлі ў склад Холбнянскай воласьці Горацкага павету.[7]
Ляды — уладаньне князя Пацёмкіна ў 1783 годзе.[8] З 1792 году ў валоданьні Любамірскіх.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лядах было 599 дамоў, дзеялі 4 царквы, 2 багадзельні і 8 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі расейская царкоўнапрыходзкая школа, паштова-тэлеграфная станцыя, 2 гарбарні, 2 крупадзёркі, 3 маслабойні, 11 кузьняў, 4 пенькатрапальні, 3 ільнопрадзільні, вадзяны млын, 82 гандлёвыя і 2 піўныя крамы, шынок і 2 заезныя двары, штогод праводзіліся 2 кірмашы, Ляднянская паштова-тэлеграфная кантора з 1885 году па 1917 год і друкарня ў пачатаку 20 стагодзьдзя.[9][10]
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 годзе Ляды вярнулі БССР, дзе яны 26 жніўня 1924 сталі цэнтрам Ляднянскага раёну Аршанскай акругі (з 26 ліпеня 1930 - БССР).[11] На 1925 год у мястэчку было 689 гаспадарак. 14 ліпеня 1931 годзе Ляднянскі раён злучылі з Дубровенскім раёнам. З 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці. Ляды мелі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу з 27 верасьня 1938 да 1954 году.[12][13]
У Другую сусьветную вайну з 18 ліпеня 1941 году да 8 кастрычніка 1943 году Ляды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У мястэчка ўвайсьці мог кожны, але выйсьці толькі з пропускам камэндатуры. Габрэям прапускаў не давалі. У лютым 1942 году немцы зладзілі гета ў парку вакол школы з плотам і назіральнымі вышкамі. У ім людзі паміралі ад катаваньняў, голаду і хвароб. 2 красавіка 1942 году ў першы дзень Пэсаху, рэшту ацалелых габрэяў падвялі да супрацьтанкавага рову на правым беразе Мярэі й пастралялі ўсіх. У 1966 годзе сваякі загінуўшых паставілі помнік на месцы дзе нацысты закатавалі 1200—2000 габрэяў.[14][15][16]
10 сакавіка 1954 году Сазонаўскі сельсавет пераназвалі ў Ляднянскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласьці. 16 верасьня 1960 году яшчэ раз пераназвалі ў Валяўкоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Валяўкі. У 1985 годзе цэнтар сельсавету перамясьцілі ў вёску Арловічы.[17]
На 1963 год у Лядах было 229 двароў, на 1975 год — 275, на 1999 год — 287. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Царква-мураўёўка, 1920 г.
-
Царква Покрыва Багародзіцы (?), 1930 г.
-
Вялікая Прабойная вуліца, 1930 г.
-
Вялікая Прабойная вуліца, 1930 г.
-
Канторскі завулак, 1930 г.
-
Вуліца мястэчка, 1930 г.
-
Пошта, 1930 г.
-
Пахавальня Шнэерсона, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2202 чал. , зь іх 504 праваслаўных, 1698 юдэяў[18]. 1884 — 2741 чал.[19]; 1897 — 4 483 чал. (2 075 муж. і 2 408 жан.), зь іх 720 праваслаўных і 3763 юдэяў.[20]
- XX стагодзьдзе: 1925 — 3747 чал.; 1963 — 781 чал.; 1972 — 735 чал.; 1999 — 707 чал.[21]
- XXI стагодзьдзе: 2010 — 486 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Лядах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000469 |
- Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку ва ўрочышчы Гарадзец, на паўночнай ускраіне Лядаў. Гарадзішча мае авальную форму памерам 40 мэтраў на 30 мэтраў, акружана валам вышынёй 3—6 мэтраў і шырынёй каля асновы 10—11 мэтраў, а па грэбні 6—7 мэтраў. Стромкасьць схілаў каля 70 градусаў. Раскопкі не праводзіліся. У 1972 гаду Уладзімер Ісаенка абсьледаваў археалягічны помнік.[22]
- Братэрская магіла жаўнераў. Пахаваны 142 жаўнеры, якія загінулі ў 1943 гаду. У 1956 гаду пастаўлены помнік — скульптура жаўнера.[23]
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пахавальня Шнэерсона
- Сынагога[18][24]
- Царква Покрыва Багародзіцы (1745). У сярэдзіне XIX стагодзьдзя к царкве былі прыпісаны: мястэчка Ляды (347 прыхаджан) і вёска Александрыя (31 прыхаджанін); засьценкі Аляксейкі (54 прыхаджаніна) і Сазонаўка (132 прыхаджаніна).[18]
- Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1799)
- Царква Сьвятога Духа (1829). У сярэдзіне XIX стагодзьдзя к царкве былі прыпісаны: мястэчка Ляды (257 прыхаджан) і вёскі — Александрыя (19 прыхаджан), Котаўшчына (85 прыхаджан), Кліменкі (90 прыхаджан), Кроцікі (76 прыхаджан), Страхі (105 прыхаджан) і засьценак Аляксейкі (67 прыхаджан).[18]
- Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (1840)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Вуліца
-
Вуліца
-
Помнік загіблым у вайне 1812 году
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Заранка (*6 кастрычніка [ст. ст. 24 верасьня] 1818, Ляды — †1 студзеня [ст. ст. 20 сьнежня] 1871, Масква, Расейская імпэрыя) — мастак у жанрах: інтэр’ер, партрэт, абраз; прафэсар.
- Александар-Зіскінд Рабіновіч (*1854, Ляды — †1945 Тэль-Авіў) — габрэйскі пісьменьнік.[25][26]
- Рубэн Брайнін(en) (* 16 сакавіка 1862, Ляды – † 30 лістапада 1939, Нью-Ёрк) — жыдоўскі публіцыст, літаратурны крытык.[27]
- Ёсель (Язэп) Гіноўкер (* 1875, Ляды – †31.10.1944 Кільмезь, Кіраўская вобласьць, Расея) – заснавальнік у 1906 годзе кандытарскай фабрыкі Гіноўкер і К°, якая ўвайшла ў склад сучаснай кандытарскай кампаніі Kalev у Таліне.[28]
- Сямён Мірэр (*1904 — †1990) — пісьменьнік-фальклярыст, зьбіральнік вуснай народнай творчасьці.
- Дойвбер Левін (*24 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1904, Ляды — †17 сьнежня 1941, Погосьце(ru), Ленінградзкая вобласьць) — пісьменьнік, сцэнарыст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 262.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 111 (Д-2), 220
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 85 (Д-2), 265
- ^ Johnston R. Travels Through Part of the Russian Empire and the Country of Poland. — New York, 1816. P. 328.
- ^ Johnston R. Travels Through Part of the Russian Empire and the Country of Poland. — New York, 1816. P. 332.
- ^ Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
- ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг.Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 1533.
- ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. НГАБ ф. 2231, 8 адз. зах. Ляднянская паштова-тэлеграфная кантора Мінскага паштова-телеграфнай акругі ў мястэчку Ляды Горэцкага павета Магілёўскай губэрні.
- ^ Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі / М. Ф. Болбас. — Менск: Беларуская энцыклапэдыя, 1988. — С. 242. — 324 с. — 1,500 ас. — ISBN 5-85700-022-X
- ^ Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласьці — ДА Віцебск: 1938—1954, фонд 10085, 156 адзінак захоўваньня. Ляднянскі райком КП(б)Б.
- ^ Занальны дзяржаўны архіў у Воршы — ЗДА Ворша: 1938—1954, фонд 731, 19 адзінак захоўваньня. Ляднянскі пасялковы савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт, гарадзкі пасёлак Ляды Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.
- ^ Круталевич В.А. Административно-территориальное устройство БССР. — Менск: Навука і тэхніка, 1966. — 134 с. — 4000 ас.
- ^ Л. Эрэнбург. Жыхары м. Ляды яўрэйскай нацыянальнасьці, расстраляныя гітлераўцамі 2 красавіка 1942 года.//Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 279—282.
- ^ Б.Юнусалиев. «Трагедия местечка Ляды» / Т. В. Миронов // «Красноармейская правда» : газэта. — Красноармейская газета Западного фронта, 31 октября 1943. — № 262.
- ^ Леонид Смиловицкий Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941-1944 гг.. — Тель-Авив: Б-ка Матвея Черного, 2000. — С. 207—209. — 432 с. — ISBN 965-7094-24-0
- ^ Занальны дзяржаўны архіў у Воршы — ЗДА Ворша: 1943—2009, фонд 721, 743 адзінкі захоўваньня. Валяўкоўскі сельсавет дэпутатаў і выканаўчы камітэт, вёска Арловічы Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.
- ^ а б в г Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 334, 396, 397. — 613 с.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 63.
- ^ Населенные мѣста Россійской Имперіи въ 500 и болѣе жителей съ указаніемъ всего наличнаго въ нихъ населенія и числа жителей преобладающихъ вѣроисповѣданій по даннымъ первой всеобщей переписи населенія 1897 г. Губерніи европейской Россіи. XXIII. Могилевская губернія. / Подъ редакціею Н. А. Тройницкій. — С. Петербургъ: Общественная польза, 1905. — С. 113. — 269 с.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 420.
- ^ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Императорская Археологическая Комиссия, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 41. — 127 с.
- ^ Л. Г. Лапцэвіч Ляды(№№ 1387, 1388, 1389) / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 266.
- ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. НГАБ ф. 2451, 1899 г. Ляднянская габрэйская грамада ў мястэчку Ляды Горацкага павету Магілёўскай губэрні. Метрычныя кнігі аб памерлых
- ^ Рабинович Александр-Зискинд / Г. Г. Брановер глав. ред. // Российская еврейская энциклопедия : энцыкляпэдыя. — Москва: ЭПОС, 1995. — Т. 2 «Биографии» К—Р. — С. 419. — ISBN 965-293-040-7.
- ^ Getzel Kressel. Rabinovitz, Alexander Siskind (known by acronym Azar; 1854 — 1945) / Fred Skolnik, EEditor in Chief; Michael Berenbaum, Execute Editor // Encyklopaedia Judaica. Second edition. : газэта. — New York, San Francisko, London: Tomson Gale, 2007. — Т. 17 Ra—Sam. — С. 38, 39. — ISBN 978-0-02-865945-9 (vol. 17).
- ^ Eisig Silbershclag. Brainin, Reuben. / Fred Skolnik, Editor in Chief; Michael Berenbaum, Execute Editor // Encyklopaedia Judaica. Second edition. : энцыкляпэдыя. — New York, San Francisko, London: Tomson Gale, 2007. — Т. 4 Blu—Cof. — С. 119. — ISBN 978-0-02-865932-9 (vol. 4).
- ^ Emma Gofman. Leo Ginovker. Tallinn, Estonia // CENTROPA. — Tallinn: January 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Князева В. М. Ляды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 С. 420.
- Вольга Князева. Ляды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — С. 422, 423. — С. 422, 423.
- Лапцэвіч Л. Г. Ляды, (№№ 1387, 1388, 1389) / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 266.
- Ляды // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1972. — Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы. — 624 с. С. 473.
- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02
- Yehuda Slutsky. Lyady. / Fred Skolnik, Editor in Chief; Michael Berenbaum, Execute Editor // Encyklopaedia Judaica. Second edition. : энцыкляпэдыя. — New York, San Francisko, London: Tomson Gale, 2007. — Т. 13 Lif—Mek. — С. 293. — ISBN 978-0-02-865941-1 (vol. 13). (анг.)
- Reuben Brainin. Fun mayn Lebens Bukh = на ідышы: פון מיין לעבנס-בוך . — New York: YKUF, 1946. — С. 31–99.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. (пол.)
- Беленькая, Аталия Семёновна. Поездка в Ляды.. — Москва: Знак, 2011. — 320 с. — ISBN 978-5-87789-059-6 (рас.)
- Ляды // Еврейская энциклопедiя. Т. 10. Ладенбург — Миддот : энцыкляпэдыя. — С.-Петербургъ: Брокгауз и Ефрон, 1911. — Т. 10. — С. 450. (рас.)
- Россія. Полное географическое описаніе. / В. П. Семеновъ, М. В. Довнаръ-Запольскій, Д. З. Шендрикъ, А. К. Кабановъ, А. П. Сапуновъ . — С.-Петербургъ: Изданіе А. Ф. Девріена, 1905. — Т. 9. — С. 294, 386. (рас.)
- Тамаркин, Вячеслав. «Глас убиенных молчать не дает!» / Аркадий Шульман // Мишпоха. Серия "Воскресшая память". Выпуск третий. : часопіс. — Віцебск (рас.)
- Тамаркин, Вячеслав. Это было не во сне : Воспоминания. — 2. — Иерусалим: Российская библиотека Холокоста, 2002. — 342 с. — ISBN 5-858-68-115-8 (рас.)
- Энциклопедический словарь.. — С.-Петербургъ: Ф. А.Брокгаузъ (Лейпцигъ) и И. А. Ефронъ (С.-Петербургъ), 1896. — Т. XVIII. Лопари—Малолѣтніе преступники. — С. 271. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|