Перайсьці да зьместу

Зялёны Бор (Смалявіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зялёны Бор
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Смалявіцкі
Сельсавет Зеленаборскі
Геаграфія
Плошча 2,3908 км²[1]
Вышыня НУМ 173 м[2]
Часавы пас
Каардынаты 54°00′47″ пн. ш. 28°28′54″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1143 чал. (2018)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1776
Паштовы індэкс 222218
СААТА 6248857905
Нумарны знак 5
Зялёны Бор на мапе Беларусі ±
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор
Зялёны Бор

Зялёны Бор[4] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Ровы. Цэнтар сельсавету Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1143 чалавекі[5]. Знаходзіцца за 37 км на ўсход ад Смалявічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна (лінія Менск — Ворша), за 5 км ад магістралі Берасьце — Масква.

Паселішча ўтварылася ў 1958 годзе на базе пасёлкаў торфапрадпрыемства «Смалявіцкае» — Тарасік і Зялёны Бор, дзе з 1947 году працавала будаўніча-мантажная ўправа. У 1962—1965 гадох Зялёны Бор уваходзіў у склад Барысаўскага раёну. У 1971 годзе мястэчка стала цэнтрам пассавету. 30 кастрычніка 2009 году пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет[6].

  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 2 тыс. чал.; 1994 год — 1740 чал.[7]; 1997 год — 1,6 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1 тыс. чал.; 2009 год — 1142 чал.[9] (перапіс); 2011 год — 1093 чал.; 2016 год — 1116 чал.[10]; 2017 год — 1129 чал.[5]; 2018 год — 1143 чал.[3]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Зялёным Боры працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Прадпрыемствы: РУП «Зеленаборскае» (торфазавод), супольнае беларуска-брытанскае прадпрыемства «Беларусторф».

  1. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2016 г. № 139 (рас.)
  2. GeoNames (анг.) — 2005.
  3. 1 2 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 430
  5. 1 2 Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  7. ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 457.
  8. БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 126.
  9. Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Зялёны Бор (Смалявіцкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў