Дукора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дукора
трансьліт. Dukora
Брама сядзібы Ашторпаў
Брама сядзібы Ашторпаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дукорскі
Насельніцтва: 1304 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222840
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°40′21″ пн. ш. 27°57′31″ у. д. / 53.6725° пн. ш. 27.95861° у. д. / 53.6725; 27.95861Каардынаты: 53°40′21″ пн. ш. 27°57′31″ у. д. / 53.6725° пн. ш. 27.95861° у. д. / 53.6725; 27.95861
Дукора на мапе Беларусі ±
Дукора
Дукора
Дукора
Дукора
Дукора
Дукора
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дуко́ра[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1304 чалавекі. Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Менск — Бабруйск і Рудзенск — Сьмілавічы.

Дукора — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму сядзіба Ашторпаў і былы касьцёл, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Ашторпаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі партызанамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Дукоры

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба Ашторпаў. Н. Орда, 1876 г.

У XVI стагодзьдзі Дукора знаходзілася ў складзе маёнтку Бакштаў і належала Кезгайлам, з 1554 году — у валоданьні іхных нашчадкаў паводле жаночай лініі: Завішаў і Шэметаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра Дукору як уласнасьць непаўналетніх дзяцей Я. Завішы, маці якіх другім шлюбам выйшла за князя А. Вішнявецкага, датуецца 1582 годам. Тады ж упамінаецца тутэйшы сельскі старац Еська Юр’евіч. Пад 1592 і 1595 гадамі ў якасьці ўладальнікаў паселішча значацца Ян і Вацлаў Шэметы, старца — С. Мазоўка.

З 1606 году Дукора знаходзілася ў супольным валоданьні ўдоваў А. Завішы і В. Шэмета, старац — Ц. Мазоўчыч. У 1615 годзе сяло аддалі ў заклад К. Слушку, у гэты час тут былі 84 двары сялянаў-кунічнікаў. Пазьней уласьнікамі маёнтку сталі Агінскія. Апошнім уладальнікам Дукоры і ўсяго Бакштанскага графства з роду Агінскіх быў гетман Міхал Казімер.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт Лявона Ашторпа

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дукора апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. З канца 1790-х гадоў паселішча перайшло да Францішка Ашторпа — сына аселага на Літве швэдзкага жаўнера арміі Карла ХІІ. У 1800 годзе Дукора складалася зь сядзібы, невялікага мястэчка, сяла; мела Ўзьвіжанскую царкву, юдэйскую школу, будаваўся мураваны касьцёл; штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1-й палове XIX ст. Ашторпы (сыны Францішка Лявона, 1786—1851) збудавалі мураваны палац, у гэты ж час працавалі цырк з замежнымі акторамі, аркестар, бібліятэка.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1874 годзе маёнтак перайшоў да галяндца Канстантына Гартынга (памёр у 1891 годзе), радзіна якога ўсталявалася на Меншчыне ў пачатку XIX ст. У 1876 годзе ў Дукоры існаваў вадзяны млын і 3 карчмы. У 1881 годзе мястэчка зьлілося зь сялом; у гэты час тут было 2 царквы, шпіталь.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Дукору займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукора абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Дукора знаходзілася пад польскай уладай і было цэнтрам гміны. Пазьней зноў у БССР, дзе 20 жніўня 1924 году яна стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1970 год у Дукоры было 797 двароў, на 1993 год — 652, на 1997 год — 596. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 225 чал. у мястэчку Дукоры і 133 чал. у сяле Дукоры; 1881 год — 842 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 102 чал. у маёнтку Дукоры і 1444 чал. у мястэчку Дукоры; 1970 год — 2258 чал.; 1993 год — 1588 чал.[4]; 1997 год — 1429 чал.[5]; 1999 год — 1331 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1304 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дукоры працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац Ашторпаў (XVIII ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 377.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Jelski A. Dukora // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 212.
  4. ^ Насевіч В. Дукора // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 313.
  5. ^ БЭ. Т. 6. — Менск, 1998. С. 256.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дукорасховішча мультымэдыйных матэрыялаў