Перайсьці да зьместу

Усевалад Янчэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі
Кіраўнік Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
18 красавіка 2008 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Алег Праляскоўскі
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Слуцкай выб. акругі
2000 — 2004
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Мікалай Карпіевіч, Васіль Шулякоўскі, Алег Румо
Наступнік Аляксандар Сайко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 красавіка 1976 (49 гадоў)
Барысаў, Менская вобласьць, БССР
ПартыяСлавянскі сабор Белая Русь (да 1999)
Адукацыя
Сужэнец ёсьць
Узнагароды
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі (нарадзіўся 22 красавіка 1976 году ў Барысаве) — палітык Рэспублікі Беларусь, з 18 красавіка 2008 году памочнік прэзыдэнта, начальнік Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[1].

Па адукацыі Ўсевалад Янчэўскі юрыст-палітоляг, скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1998). У 2000 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ. Быў актывістам прэзыдэнцкай кампаніі (1994) А. Лукашэнкі[2], быў актыўным сябрам перадвыбарчага штабу Станіслава Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня. У сярэдзіне 1990-х заняў крэсла першага сакратара Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі. Неўзабаве БПСМ скалынула некалькі гучных скандалаў, зьвязаных з камэрцыйнай дзейнасьцю саюзу, што было забаронена статутам арганізацыі. Аднак гэта ніяк не адбілася на Янчэўскім, і ў 2000 годзе ён абіраецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай акрузе № 90. Чалец Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе. Чалец дэпутацкай групы «Сябры Баўгарыі».

27 сакавіка 2001 году, у зьвязку зь немагчымасьцю сумяшчэньня двух крэслаў, вызвалены ад пасады кіраўніка БПСМ. Пасьля сканчэньня тэрміну дзеяньня дэпутацкага мандату, у ліпені 2005 году заступіў на пасаду галоўнага рэдактара грамадзка-палітычнага часопіса «Плянэта». У 2007 годзе займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта. На новай пасадзе кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня будзе апекавацца адукацыйнай сфэрай, сродкамі масавай інфармацыі, няўрадавымі арганізацыямі, культурай і мастацтвам. Пасьля выбараў прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. У 2011 годзе прызначаны сакратаром савета па разьвіцьці інфармацыйнага грамадзтва пры прэзыдэнце[4]. У 2016 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны[5].

Быў у партыі Славянскі сабор Белая Русь. Жанаты (з 1998 году).

Усевалад Янчэўскі станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як памочнік прэзыдэнта па ідэалёгіі[6].

Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, на пасадах памочніка прэзыдэнта, кіраўніка ідэалёгічнага адзьдзелу Адміністрацыі прэзыдэнта Янчэўскі быў галоўным стваральнікам ідэалёгіі рэжыму й дзяржаўнае прапаганды, якія падтрымліваюць й апраўдваюць рэпрэсіі супраць дэмакратычнае апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці, што сыстэматычна асьвятляюцца нэгатыўна й зьневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю[7][8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]