Камена
| Камена лац. Kamiena | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Лагойскі |
| Сельсавет | Каменскі |
| Дата заснаваньня | XV стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 216 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°24′53″ пн. ш. 28°02′20″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 481 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1774 |
| Паштовы індэкс | 223132 |
| СААТА | 6232827041 |
| Нумарны знак | 5 |
| Камена на мапе Беларусі ± Камена | |
Ка́мена[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мікалаеўшчыне. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 481 чалавек. Знаходзіцца за 42 км на паўночны ўсход ад Лагойску, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў, на аўтамабільнай дарозе Плешчаніцы — Зэмбін.
Камень Харэцкі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню маёнтак Камень Харэцкі ўпамінаецца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. У першай палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1567 годзе Камень Харэцкі ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 годзе Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[3]. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцінаў зямлі. На могілках існавала царква Прачыстай Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвэнтару 1846 году, у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазын. На 1886 год у Камені было 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камена абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Зэмбінскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 54 двары, на 1941 год — 80. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году вёсца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1969 год у Камене было 118 двароў, на 1997 год — 199, на 1 студзеня 2003 году — 182. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Камена працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У 1990-я гады вясковую краму перабудавалі пад царкву.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца-пахавальня Жаброўскіх
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Багародзіцы (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 252.
- ↑ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 135.
- ↑ Jelski A. Kamień (4) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 734.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 511.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
| ||||||||