Салігорскі раён
| Салігорскі раён лац. Salihorski rajon | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | раён Беларусі |
| Уваходзіць у | Менская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Салігорск |
| Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1965 |
| Кіраўнік | Андрэй Жайловіч[d][1] |
| Насельніцтва |
|
| Шчыльнасьць | 53,7 чал./км² |
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 141 м[3] |
| Месцазнаходжаньне Салігорскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +375 174 |
| Паштовыя індэксы | 223 7хх |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Саліго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2498,91 км²[4]. Насельніцтва на 2018 год — 134 309 чалавек[5]. Адміністрацыйны цэнтар — места Салігорск.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]17 ліпеня 1924 году быў створаны Старобінскі раён. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны. 6 студзеня 1965 году фактычна на тэрыторыі былога Старобінскага раёну быў створаны Салігорскі раён. На момант стварэньня раён уключаў горад Салігорск, гарадзкія пасёлкі Вызна, Старобін, Акцябарскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадварэцкі, Новацярускі, Пагосцкі, Першамайскі, Рожанскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі, Яскавіцкі сельсаветы. 30 красавіка 1965 году ў склад раёну перададзеныя Хорастаўскі сельсавет Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, а 14 жніўня 1979 году Гаўрыльчыцкі сельсавет таго ж раёну. 23 сакавіка 1987 году скасаваны Новацярускі сельсавет, а з часткі Хорастаўскага сельсавету створаны Гоцкі сельсавет. 30 сакавіка 2006 году скасаваны Першамайскі сельсавет[6]. 30 кастрычніка 2009 году Старобінскі і Чырвонаслабадзкі пасялковыя саветы рэарганізаваныя ў сельсаветы, скасаваныя Пагосцкі, Чапялёўскі і Яскавіцкі сельсаветы[7]. 24 студзеня 2010 году скасаваны Рожанскі сельсавет[8].
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён разьмешчаны на паўночнай ускраіне Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 135—150 м, максымальная 182 м каля вёскі Старчыцы.
У Салігорскім раёне здабываюць: калійныя і харчовую соль, торф, пяскова-жвіравыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,1 °C, ліпеня 18,1 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 600 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 184 дні.
Лясы (42% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя. Пад балотамі 2% плошчы раёну.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па тэрыторыі раёну працякаюць: рака Случ (з прытокам Мораччу), Лань. Разьмешчаны Салігорскае і Чырвонаслабадзкое вадасховішчы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, гародніну, рапс. Рыбгас «Чырвоная Слабада».
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Слуцак — Салігорск, аўтадарога Слуцак — Мікашэвічы.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Мікалаеўская царква (1859) у мястэчку Старобін, Сьвята-Ўзьнясенская царква (1845) у в. Вялікі Рожан, вятрак (2-я палова XIX ст.) у в. Першамайск, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Чыжэвічы.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Браніслаў Залескі (1820—1880) — беларускі і польскі мастак
- Канстантын Валасовіч (1869—1919) — беларускі геоляг, географ і хімік
- Васіль Корж (1899—1967) — удзельнік 2-й сусьветнай вайны, Герой Савецкага Саюзу
- Браты Цубы — партызаны, удзельнікі 2-й сусьветнай вайны
- Валянціна Аколава (нар. 1954) — паэтка
- Ганна Глазкова — спартсмэнка-гімнастка
- Міхаіл Жураўкоў (нар. 1961) — навуковец-геамэханік
- Анатоль Камяк (нар. 1932) — фізык
- Мікола Корзун (нар. 1934) — пісьменьнік
- Аляксей Кулакоўскі (1913—1986) — пісьменьнік
- Максім Лужанін (1909—2001) — пісьменьнік
- Галіна Макарава (1919—1993) — акторка
- Марыя Мацюкевіч (1949, в. Вялікія Заўшыцы — 2003), беларуская настаўніца, кіраўнік салігорскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы[12]
- Віктар Пратасеня — жывапісец
- Аркадзь Чарнышэвіч (1912—1967) — пісьменьнік
- Рыгор Шкраба (1919—1997) — літаратуразнавец[13]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://soligorsk.gov.by/ru/sub/
- ↑ Численность населения на 1 января 2026 г. и среднегодовая численность населения за 2025 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, посёлков городского типа (рас.) — Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2026. — 30 с.
- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- 1 2 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 496—497.
- ↑ Гарады Беларусі: да 55-годдзя заснаваньня Салігорска // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 жніўня 2013 г. Праверана 13 жніўня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Солигорский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Салігорскі раён , Radzima.org
- Салігорскі раён (рас.) на Глёбус Беларусі