Мар’іна Горка
Мар’іна Горка | |||||
трансьліт. Marjina Horka | |||||
![]() Сядзіба Макавых | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Пухавіцкі | ||||
Плошча: | 8,2 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 21 167 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2581,34 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1713 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222810, 222811, 222827 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′0″ пн. ш. 28°8′50″ у. д. / 53.51667° пн. ш. 28.14722° у. д.Каардынаты: 53°31′0″ пн. ш. 28°8′50″ у. д. / 53.51667° пн. ш. 28.14722° у. д. | ||||
Мар’іна Горка на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Мар’іна Горка | |||||
![]() | |||||
http://www.mgorka.com/ |
Ма́р’іна Го́рка — места ў Беларусі, на рацэ Цітаўцы. Адміністрацыйны цэнтар Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 21 167 чалавек[1]. Знаходзіцца за 63 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Менск — Асіпавічы, аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Ігумен, Узду.
Зьмест
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцьце «Горка» (невялікая гара) і азначэньне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[2]. Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне назвы места. Адзінай афіцыйнай пазыцыі на гэты конт у наш час няма. Паводле першага паданьня, назва мясцовасьці пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка тутэйшага зямяніна Марыя (дзяўчына ня вытрымала разлукі з каханым на зьвінавачваньне ўласным бацькам у стасунках з прастачынай). Згодна зь іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[3]. Таксама існуе паданьне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе паганцы маліліся сваёй багіні Мары[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Мар’іна Горка ўпамінаецца ў XVI ст. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні.
Баніфацы Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у краі, па здушэньні якога расейскія ўлады канфіскавалі ягоную маёмасьць, а самога выслалі ў Сыбір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаваньне Лібаўска-Роменскай чыгункі (1873 год) паспрыяла разьвіцьцю паселішча. 30 жніўня 1880 году тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 24 двары.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мар’іна Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году стала цэнтрам Пухавіцкага раёну.
27 верасьня 1938 году Мар’іна Горка атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 22 ліпеня 1955 году Мар’іна Горка атрымала статус места. У студзені 1963 году ў месьце разьмясьцілі 5-ю брыгаду спэцпрызначэньня.
- Мар'іна Горка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 108 чал. (57 муж. і 51 жан.)[5]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 6,5 тыс. чал.; 1970 год — 11,3 тыс. чал.; 1972 год — 11,8 тыс. чал.[6]; 1991 год — 20,1 тыс. чал.; 1997 год — 23 214 чал.[7]; 1998 год — 23,1 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 22,9 тыс. чал.; 2007 год — 22,8 тыс. чал.; 2009 год — 21 446 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 21 280 чал.[10]; 2017 год — 21 303 чал.[11]; 2018 год — 21 167 чал.[1]
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Мар’інай Горцы працуюць аграрна-тэхнічны каледж імя У. Лабанка, гімназія, 4 сярэднія, музычная і спартовая школы, 6 дашкольных установаў.
У месьце знаходзіцца вёска дзетак-сірацінаў ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».
Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць палац культуры, 3 бібліятэка.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Мар’інай Горкі |
---|
|
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мескі й прымескі транспарт улучае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі зьяўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і разьмешчаны непадалёк аўтавакзал. Набыць квіткі на праезд у аўтобусе можна ў кандуктара, у маршрутцы — у кіроўцы (аплачваць праезд прынята адразу па пасадцы).
Чыгункай безь перасадак можна даехаць на электрацягніку да Менску (паўночна-заходні кірунак, каля 80 хвілінаў) або да Асіпавічаў (паўднёва-ўсходні кірунак, каля 60 хвілінаў).
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[12].
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сядзібна-паркавы комплекс Макавых (1876)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст., Сьвяты Пасад[13])
- Царква Раства Багародзіцы (1874)
- Царква Аляксандра Неўскага (1871)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Мар’інай Горкі
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Станіслаў Астапчык (1935—2015) — навуковец у галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў
- Аляксандар Гайдукевіч (1938—1998) — навуковец-мэдык
- Аляксандр Гурко (нар. 1964) — беларускі гісторык, рэлігіязнавец, этноляг
- Браніслаў Зубкоўскі (1938—2015) — літаратар, краязнаўца
- Валеры Каршакевіч (нар. 1988) — футбаліст
- Алесь Лабанок (1944—2005) — актор, Заслужаны артыст Беларусі
- Ігар Лучанок (нар. 1938) — кампазытар, Народны артыст Беларускай ССР, Народны артыст СССР
- Уладзімер Мацкевіч (нар. 1947) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, старшыня КДБ РБ
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 79.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Менск: Беларусь, 2003.
- ^ Калевіч Г. Мар’іна Горка. Духоўнае Адраджэньне // «Ave Maria» № 1—2 (166—167), 2009 г.
- ^ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 74.
- ^ БЭ. Т. 10. — Менск, 2000. С. 113.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
- ^ Jelski A. Maryi-Góra // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 156.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Менск: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мар’іна Горка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў