Пясочнае
| Пясочнае лац. Piasočnaje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Капыльскі |
| Сельсавет | Бабаўнянскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°20′21″ пн. ш. 27°06′03″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 620 чал. (2001) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1719 |
| Паштовы індэкс | 223944 |
| Нумарны знак | 5 |
| Пясочнае на мапе Беларусі ± Пясочнае | |
Пясо́чнае[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 620 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на поўнач ад Капылю, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.
Пясочнае — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Случчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Упершыню Пясочнае ўпамінаецца ў XVI ст. як уладаньне князёў Алелькавічаў. У XVII ст. мястэчка перайшло да Радзівілаў. Паводле прывілея Жыгімонта Аўгуста Алелькавічам, жыхары мястэчка карысталіся правам «людзей вольных».
З 1688 году ў Пясочным упамінаецца царква Покрыва Багародзіцы. У 1793 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Случарэцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пясочнае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магільнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1823 годзе маёнтак набыў Ануфры Ёдка.
На 1849 год у Пясочным працавалі паромная пераправа, прыстань, 2 млыны, склады лесаматэрыялаў, існавала вытворчасьць лёгкіх суднаў («шугалеяў»). На 1893 год у мястэчка было каля 180 двароў[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пясочнае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пясочнае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету (існаваў да 8 чэрвеня 1963 году) Капыльскага раёну. У пачатку 1930-х гадоў у Пясочным было 364 двары, працавалі кавальская і кравецкая майстэрні, грыбаварачны пункт, вадзяны млын. У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву.
У 1997 год у Пясочным было 274 двары, на 2001 год — 269. У 2000-я гады Пясочнае атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1997 год — 677 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 620 чал.[3]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Пясочным працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Багародзіцы (1873)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анатоль Астрэйка (1911—1978) — беларускі паэт, паэт-песеньнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Jelski A. Piaseczna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 43.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 162.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.