Пухавічы
Пухавічы | |
трансьліт. Puchavičy | |
Уязны знак | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пухавіцкі |
Насельніцтва: | 1825 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222832 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′41″ пн. ш. 28°15′13″ у. д. / 53.52806° пн. ш. 28.25361° у. д.Каардынаты: 53°31′41″ пн. ш. 28°15′13″ у. д. / 53.52806° пн. ш. 28.25361° у. д. |
Пухавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Пухавічы | |
![]() |
Пу́хавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рэках Сьвіслачы і Цітаўцы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1825 чалавек. Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Менск — Бабруйск.
Пухавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Пухавічы ўпамінаюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладаньне.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ігуменскага павету[2] Менскай губэрні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазьней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы. У 1863 годзе ў Пухавічах адкрылася земская народная вучэльня, у 1874 годзе тут збудавалі Багародзіцкую царкву. На 1886 год у мястэчку было 73 двары, дзейнічалі царква і 3 сынагогі, працавалі народная вучэльня, 2 піваварні і 26 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 году адбылося выступленьне насельніцтва.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пухавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пухавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пухавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году сталі цэнтрам раёну (існаваў да 1925 году[4]). 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 889 двароў, на 2001 год — 882. У 2000-я гады Пухавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 860 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 44 чал. у маёнтку Пухавічах і 2225 чал. у мястэчку Пухавічах; 1917 год — 3093 чал.; 1999 год — 2287 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2236 чал.[6]; 2010 год — 1825 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Пухавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Кастрычніцкая вуліца | Турынскі гасьцінец |
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Раства Багародзіцы (1874)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 382.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 266.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Карлюкевіч А. (25 сакавіка 2010) Знічкі Айчыны: Ігумен-Чэрвень, Смілавічы, Пухавічы. Голас Радзімы. Праверана 11 жніўня 2011 г.
- ^ Прановіч А. Пухавічы // ЭГБ. — Менск: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 9.
- ^ БЭ. — Менск: 2001 Т. 13. С. 132.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|