Перайсьці да зьместу

Бярэзань (Докшыцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярэзань
лац. Biarezań
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Докшыцкі
Сельсавет Бярэзінскі
Часавы пас
Каардынаты 54°54′26″ пн. ш. 28°11′38″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 393 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2157
СААТА 2221804011
Нумарны знак 2
Бярэзань на мапе Беларусі ±
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань

Бярэ́зань[1], Беразіно́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 393 чалавекі. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Докшыцаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Лепель.

Бярэзань Горная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Тапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[3]. У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Любашанскай воласьці мела назву Бярэзань Горная[4]. Цяперашняе афіцыйнае найменьне «Беразіно», як і ў выпадку колішняй Бярэзані Любашанскай, ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань датуецца 13 студзеня 1407 году. У пачатку XV стагодзьдзя паселішча разам зь іншымі сёламі Харэцкай воласьці перайшло да ваяводы віленскага Войцеха Манівіда. Па згасаньні роду Манівідаў у 2-й палове XV ст. Бярэзань, імаверна, знаходзілася ў валоданьні Судзімонтавічаў, пазьней яе падзялілі паміж сабой Гальшанскія і Чартарыйскія. Ад апошніх частка паселішча перайшла да Тышкевічаў, рэштай валодалі Пацы (неўзабаве сталі асноўнымі ўладальнікамі).

Кляштар бэрнардынаў, зь піктаграфічнай мапы XVIII ст.

У канцы XVI ст. Бярэзань атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам вялікага маёнтку, землі якога цягнуліся абапал Бярэзіны амаль на 40 км — ад вёсцы Адрубак да ўтоку ракі Сергуч (прыкладна супадалі з сучаснымі межамі Бярэзінскага запаведніка). У 1682 годзе Канстантын Уладзіслаў Пац заснаваў у мястэчку драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. Маёнтак знаходзіўся часткова ў Полацкім, часткова ў Менскім ваяводзтве (мяжа ішла ракой Бярэзінай).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У пач. XIX ст. паселішчам валодалі Тавянскія. На 1812 год у Бярэзані было 30 двароў. У 2-й палове XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут было 124 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе яна ўвайшла ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету.

На 1970 год у Бярэзані было 232 двары, на 1941 год — 51, на 1995 год — 262.

Царква, каля 1910 г.
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 400 чал.[4]; 1897 год — 788 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 805 чал.; 1992 год — 268 чал.[5]; 1995 год — 577 чал.[6]; 1999 год — 545 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 545 чал.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Бярэзані працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Касьцёл, здымак каля 1910 г.

Каля Бярэзані знаходзіцца гарадзішча 3—4 ст. н. э. з матэрыяламі культураў штрыхаванай керамікі і днепрадзьвінскай, курганны могільнік.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1682)
  • Царква Сьвятога Духа
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 247
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 246.
  3. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 26.
  4. 1 2 Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 145.
  5. Насевіч В. Беразіно // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 17.
  6. БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 105.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]