Сьвіслач (Менская вобласьць)
Сьвіслач | |||||
трансьліт. Śvіslač | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1963 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Пухавіцкі | ||||
Сельсавет: | Сьвіслацкі | ||||
Насельніцтва: | 3884 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1713 | ||||
Паштовы індэкс: | 222823 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′20″ пн. ш. 27°55′30″ у. д. / 53.63889° пн. ш. 27.925° у. д.Каардынаты: 53°38′20″ пн. ш. 27°55′30″ у. д. / 53.63889° пн. ш. 27.925° у. д. | ||||
Сьвіслач на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сьвіслач | |||||
![]() |
Сьві́слач[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе ракі Сьвіслачы, на поўнач ад возера Мацярынскага. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3884 чал.[1] Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Менску, на шашы Р69.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьвілач узьнікла ў 1960-я гады як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод горнага воску». Паселішча збудавалі фактычна на голым месцы, сярод лесу. Жыхарамі мястэчка былі маладыя хімікі і будаўнікі з СССР.
У пачатку 1980-х гадоў тут пачалося будаваньне атамнай ЦЭЦ, у часе якой мястэчка значна пашырылася, узьнік пасёлак Дружны. Па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986 год) ад будаваньня АЦЭЦ адмовіліся, а на яе фундамэнце ўзьвялі Менскую ЦЭЦ-5. Запуск першага энэргаблёку цэнтралі з намінальнай магутнасьцю 330 мэгават адбыўся 4 жніўня 1999 году[3].
У 2007—2009 гадох жыхары Сьвіслачы праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XX стагодзьдзе: 1997 год — 4,3 тыс. чал.; 1999 год — 4 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 4,3 тыс. чал.[4]; 2009 год — 3,9 тыс. чал.; 2016 год — 3921 чал.[5]; 2017 год — 3886 чал.[6]; 2018 год — 3884 чал.[1]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 369
- ^ Пасёлкі «з чыстага аркушу» альбо гісторыя Свіслачы і Дружнага. Свіслач: Рэгіянальны партал. Праверана 20 сьнежня 2011 г.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Менск: Беларусь, 2003.
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Менск: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.