Перайсьці да зьместу

Гандлёвыя рады (Барысаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Гандлёвыя рады
Краіна Беларусь
Места Барысаў
Каардынаты 54°14′46″ пн. ш. 28°30′17″ у. д. / 54.24611° пн. ш. 28.50472° у. д. / 54.24611; 28.50472Каардынаты: 54°14′46″ пн. ш. 28°30′17″ у. д. / 54.24611° пн. ш. 28.50472° у. д. / 54.24611; 28.50472
Архітэктурны стыль цагляны стыль[d]
Гандлёвыя рады на мапе Беларусі
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады на Вікісховішчы

Гандлёвыя рады — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Барысаве. Знаходзяцца ў цэнтры Старога Места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Захаваўся адзін корпус.

Мураваныя гандлёвыя рады ў Барысаве збудавалі ў 1908 годзе. Комплекс складаўся з 4 карпусоў, у якіх зьмяшчаліся 112 крамаў.

З савецкіх часоў выкарыстоўваецца гандлёвымі прадпрыемствамі.

Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта 1-павярховы, прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Франтальныя фасады (часткова атынкаваныя) падзяляліся рызалітамі, трыкутнымі франтонамі, аркаымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі, згодна з унутраным сэкцыйным плянам. Над прафіляваным карнізам рытмічна разьмяшчаюцца пінаклі (захаваліся 2). У дэкоры выкарыстоўваюцца руставаныя лапаткі, падкарнізныя кранштэйны, цягі.

Унутраная прастора падзяляецца на дзьве падоўжаныя паловы з асобнымі выхадамі. У памяшканьнях роўная столь[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Лапаціна, 38
  1. ^ Кулагін А. Гандлёвыя рады // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Менск, 1987. С. 54.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]