Бярэзінскі раён
Бярэзінскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Бярэзань |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Дзяніс Дзішук[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 22 015[2] |
Шчыльнасьць | 11,3 чал./км² |
Плошча | 1941,25[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 151 м[4] |
Месцазнаходжаньне Бярэзінскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-15 |
Паштовыя індэксы | 223 3хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бярэ́зінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 22 015 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Бярэзань.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе з Барысаўскім, Ігуменскім, Крупскім раёнамі Менскай вобласьці, Асіпавіцкім, Бялыніцкім і Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня палогахвалістая і раўнінная. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная адзнака 190,3 м (каля вёскі Мікулічы).
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 684 мм Вэгетацыйны пэрыяд цягнецца 187 дзён.
Лясы (хваёвыя, бярозавыя, яловыя) займаюць 50% тэрыторыі раёну, балоты — 7,4%.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўная рака — Бярэзіна з прытокамі Вушай, Жорнаўкай, Вусай, Манчай, Брусятай, Клявай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 25 031 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 22 614 чалавек[6]; 2017 год — 22 281 чалавек[7]; 2018 год — 22 015 чалавек[2]
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочная жывёлагадоўлі, таксама вырошчваюць зерневыя, кармавыя культуры, грэчку, бульбу. У раёне разьмяшчаюцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай, лёгкай, ільно- і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Магілёў, зь Бярэзані на Барысаў, Клічаў, Новалукомаль. Суднаходства на Бярэзіне.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся помнікі архітэктуры: у в. Багушэвічы — касьцёл (XIX ст.), у в. Масьляны — Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1796), у в. Муравана — сядзіба (XIX ст.), у м. Бярэзань — сядзіба (XIX ст.).
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валенці Ваньковіч (1800—1842) — мастак
- Гіпаліт Гараўскі (1828 — ?) — жывапісец-пэйзажыст
- Мікола Прашковіч (1932, в. Гарадзішча — 1983) — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык
- Мікола Равенскі (1886—1953) — кампазытар, аўтар музыкі да гімну "Магутны Божа
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рассмотрение кадровых вопросов
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Березинский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.