Дудаковічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дудаковічы
лац. Dudakovičy
Пакроўская царква-мураўёўка
Пакроўская царква-мураўёўка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Лясьнянскі
Насельніцтва: 172 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213182
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′18.7″ пн. ш. 29°54′27.6″ у. д. / 54.288528° пн. ш. 29.907667° у. д. / 54.288528; 29.907667Каардынаты: 54°17′18.7″ пн. ш. 29°54′27.6″ у. д. / 54.288528° пн. ш. 29.907667° у. д. / 54.288528; 29.907667
Дудаковічы на мапе Беларусі ±
Дудаковічы
Дудаковічы
Дудаковічы
Дудаковічы
Дудаковічы
Дудаковічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дудако́вічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гнілцы. Цэнтар сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 172 чалавекі. Знаходзяцца за 12 км на паўночны ўсход ад Круглага, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Талачын.

Дудаковічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары дамініканаў, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Дудаковічы ўтварыўся ад мянушкі заснавальніка паселішча — князя Івана Горскага Дуды.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дудаковічы як уладаньне Івана Горскага датуецца 1506 годам[2]. Пад 1520 годам паселішча значыцца як уладаньне ягонай удавы і сына Фёдара Дудакоўскага. У 1528 годзе Фёдар супольна валодаў Дудаковічамі з братам Іванам (абодва памерлі без нашчадкаў). Да 1558 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні іхнай сястры Аўдоцьці (удава Багдана Храптовіча), якая пакінула яго сваім дзецям Пятру Храптовічу і Багдане, жонцы Анікея Гарнастая. У 1558 годзе Гарнастаі выкупілі ў Пятра ягоную частку.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дудаковічы ўвайшлі ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. З XVII ст. яны набылі вядомасьць як мястэчка з кляштарам і касьцёлам дамініканаў. У 1667 годзе мястэчкам валодаў Геранім Комар, у 1703 годзе — Тэадор Акаловіч, у 1743 годзе — Вілянта.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дудаковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1775 год тут было 17 двароў.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Аднак местачкоўцы, колішнія парафіяне, доўгі час ухіляліся ад пераходу ў маскоўскае праваслаўе. Спробы перахрысьціць іх вяліся з 1844 да 1853 году, нарэшце ўлады Расейскай імпэрыі перайшлі да рэпрэсіяў: найбольш актыўных прыхільнікаў каталіцтва Івана Руляку і Аўгустына Якубава арыштавалі і кінулі ў вязьніцу, а пазьней выслалі «на перавыхаваньне» ў расейскія манастыры[2]. У 1843 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Дудаковічах прыходзкую вучэльню[3]. На 1880 год у мястэчку было 29 двароў, на 1909 год — 50.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дудаковіча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дудаковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Дудаковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 76 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году Дудаковічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1971 год у Дудаковічах быў 101 двор, на 1993 год — 72, на 1997 год — 112.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1775 год — 112 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 262 чал.; 1900 год — 262 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 446 чал.; 1926 год — 376 чал.; 1971 год — 329 чал.; 1993 год — 234 чал.[5]; 1997 год — 291 чал.[6]; 1999 год — 282 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 172 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дудаковічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1824)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 270.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 450.
  5. ^ Бабіцкі Ю., Дзярновіч А., Насевіч В., Шчарбатаў А. Дудаковічы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 311.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 252.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]